| | 10 АВГУСТА 2017 (Четверг) 12:53:02 Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” праходзіць у Беларусі 24 гады. Яна нарадзілася адначасова з Днём пісьменства. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт назначэння — Полацк.
Сёлета экспедыцыя будзе праходзіць пад духоўным кіраўніцтвам епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна з 30 жніўня па 3 верасня. Агульная працягласць маршруту — 1110 кіламетраў.
- Плануем наведаць 11 населеных пунктаў, сярод якіх Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы і іншыя, - расказвае адзін з кіраўнікоў царкоўна-свецкага праекта “Дарога да святыняў” Аляксандр Лапата-Загорскі. - У Варапаева незгасальная лампада з Благадатным агнём прыбудзе 31 жніўня. Яе будуць сустракаць на ўездзе ў пасёлак, пасля чаго хрэсным ходам пранясуць да мясцовага храма, дзе адбудзецца ўрачысты малебен.
— Наша экспедыцыя заклікае людзей звярнуць увагу на сваю душу. А таксама напамінае, што царква з’яўляецца духоўнай апорай народа. Менавіта дзякуючы святлу веры, нарадзіліся беларускае пісьменства і беларуская культура, - адзначае протаіерэй Аляксандр Пачопка падкрэсліў:
Па матэрыялу Людмілы Зелянкевіч на postawy.by.
/ sobor.by/ (просмотров 2180) |