Журналу «Пакаленне» споўнілася 3 гады

 
  
1 АПРЕЛЯ 2014 (Вторник) 22:34:04
У Гродне адзначылі трохгоддзе праваслаўнага часопіса “Пакаленне” і прэзентавалі новы нумар, прысвечаны праблемам праваслаўных. Прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды адбылася ў царкоўна-прыхадскім комплексе Каложскай царквы.

Гродзенскі праваслаўны часопіс «Пакаленне» ўпершыню выйшаў у свет у 2011 годзе, дзякуючы яго заснавальніку іерэю Антонію Семілету, які на той момант выконваў функцыю рэдактара. З 2012 года галоўным рэдактарам выдання стала журналіст Алена Бабіч. Афіцыйны статус духоўна-асветніцкага СМІ «Пакаленне» набыў у 2013 годзе. Гэта адзіны глянцавы часопіс праваслаўнага кірунку ў Гродне. На яго старонках асвятляюць не толькі рэлігійныя тэмы, але і сацыяльныя, культурныя, філасофскія.

«Да асвятлення жыцця Царквы патрэбна падыходзіць праблемна, жыва, цікава,» – гаворыць прэс-сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Георгій Рой.

Святар распавёў, што Гродзенская епархія адкрыта для кантактаў і камунікавання з журналістамі, дзеля чаго стварылі адмысловы інфармацыйны аддзел, які адкрыты для супрацоўніцтва са свецкімі СМІ.

Першым крокам да карысных зносін стануць штомесячныя прэс-рэлізы, рассылку якіх прапануе рэгіянальным СМІ інфармацыйны аддзел. Таксама аддзел аказвае журналістам дапамогу ў пошуку экспертаў для асвятлення праваслаўнай тэматыкі. Цесныя кантакты з прэсай павінны дапамагчы пазбегнуць многіх памылак.

На сустрэчы можна было пазнаёміцца з першымі нумарамі часопіса «Пакаленне» і гэткім чынам прасачыць яго эвалюцыю ад каляровага яркага выдання да сапраўднага твора мастацтва. Праўда, і першыя нумары не былі камяком: на якаснай паперы, з ілюстрацыямі, тэматычна разнастайныя.

Цяпер кожны нумар «Пакалення» мае ўласную непаўторную вёрстку, тэму, герояў, сярод якіх асобы досыць вядомыя. Як спалучыць кампетэнтнасць, зразумеласць, цікавасць пры асвятленні рэлігійных падзей? Для якой аўдыторыі ў першую чаргу існуе часопіс «Пакаленне» ? Распавядае галоўны рэдактар выдання Алена Бабіч:

«Мы эксперыментуем над тым, што такое твор журналісцкага мастацтва, каб атрымалася і якасна, і хораша. Дзеля гэтага ёсць некалькі асноўных рубрык. Напрыклад, рубрыка «Анфас» – гэта тое, што павінна ўплываць на ўвесь астатні нумар. Ёсць тэма нумара, але «Анфас» не обавязкова пра яе, ён пра чалавека. У якасці найбольш зорных герояў «Анфасу» у нас ужо былі Уладзімір Гурболікаў, інак Мікалай (Бембель), Віктар Праўдзюк, Арцём Кавалеўскі, архіманрдыт Сава (Мажука) і інш.

Яшчэ адна рубрыка - «Вялікі рэпартаж». Мы едзем далёка, намагаемся жыць там нейкі час і вось пра гэта пішам. Асвячаем тэмы у гэтай рубрыцы вельмі разнастайный, найбольш сацыяльнага кірунку.

Рубрыка, якая стаіць на памежжы свецкага і царкоўнага - «Свой шлях». Тут вернік расказвае, як ён прыйшоў да веры. І часта прыйшоў не так даўно, менавіта гэта цікавіць тых, хто ў пошуку.

Аўдыторыя, якую акрэсліваем для сябе, – маладыя, праваслаўныя, інтэлегентыя. Мы заўсёды гаворым, што «Пакаленне» - гэта часопіс на 50% для праваслаўных і на 100% для ўсіх.

Мы, відаць, нікога не зменім, але мы можам даць вось гэты штуршок, каб чалавек сам змяніў сябе хоць бы і нейкім невялікім чынам».

Таленавіты фатограф зробіць для якаснага выдання немагчымае. Бывае, што якасныя здымкі выцягваюць не надта моцны матэрыял. Пра гэта ведае майстар Ігар Ждановіч, фотаздымкамі якога аздоблены нумары «Пакалення».

Рабіць часопіс лепшым – задача не толькі рэдакцыйнага калектыву і аўтараў, але і чытачоў, якія сваімі водгукамі могуць паўплываць на змест «Пакалення». Часопіс рады вітаць крэатыўных аўтараў, выслухоўваць нечаканыя ідэі і ісці разам з часам.

/ sobor.by/
Па матэрыялах uspenyekoptevka.blogspot.com
(просмотров 3049)





Новости разделов:

Молодежь

1 МАРТА 2025
ТВ "Союз". Празднование Всемирного дня православной молодёжи в Варшаве собрало 400 молодых людей со всей Европы
22 ФЕВРАЛЯ 2025
Для жителей Фрунзенского района Минска состоялся кинопоказ фильма «Обитель святой Евфросинии»
30 ЯНВАРЯ 2025
Создано новое направление деятельности братства священномученика Владимира Хираско
19 ОКТЯБРЯ 2024
2 ноября в минской духовной семинарии - день открытых дверей
2 АВГУСТА 2024
Куда поступать: духовные учебные заведения Белорусской Православной Церкви
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
24 НОЯБРЯ 2023
Студенты первого курса Белорусского государственного технологического университета 24 ноября посетили минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
24 ОКТЯБРЯ 2023
Студенты первого курса Белорусского государственного технологического университета 24 октября посетили минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
20 ОКТЯБРЯ 2023
Продолжается прием заявок на участие в X юбилейном Фестивале в защиту жизни и семьи "Ладошка-2023"
19 ОКТЯБРЯ 2023
Начат прием заявок на молодежный конкурс творческих работ «Чистота слова – чистота души»
9 ОКТЯБРЯ 2023
Детский православный лагерь в Салтановщине подвел итоги работы за летний период
1 ОКТЯБРЯ 2023
Подписан план совместной работы между Лингвогуманитарным колледжем и приходом иконы "Всех скорбящих Радость"
  СМИ о Церкви

19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.