| | 9 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понедельник) 10:27:12 7-8 верасня, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных памяці з'яўлення Божай Маці ў Аўгустоўскіх лясах, адбыўся велапрабег з Гродна да пасёлка Сапоцкін, у якім прынялі ўдзел маладыя прыхаджане розных храмаў Гродна.
Стартаваў велапрабег ад храма вялікамучаніка Панцеляймона. Па дарозе велапаломнікі наведалі храм Аўгустоўскай іконы Божай Маці ў Баранавічах, дзе змаглі падсілкавацца і адпачыць, пасля чаго накіраваліся далей. Таксама прыпынкі былі зроблены каля Гродзенскай крэпасці і памятнага крыжа над брацкай магілай. Падчас іх былі ўзнесены малітвы за ўсіх воінаў.
Завяршыўся велапрабег у храме Праабражэння Гасподня ў Сапоцкіне, дзе быў адслужаны малебен з акафістам Прасвятой Багародзіцы.
Пасля велапрабегу моладзь цёпла прынялі на сядзібе "Тартак", недалёка ад Аўгустоўскага канала, дзе для іх правялі экскурсію і распавялі пра знакавыя рэчы і падзеі ў нашых багатых на гісторыю мясцінах.
У нядзелю была адслужана Літургія, на якой усе, хто жадаў прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
Пасля Літургіі, поўныя весялосці і з узнёслым настроем, маладыя хрысціяне адправіліся дадому.
Iерэй Георгій СКОРБ
/ sobor.by/ orthos.org (просмотров 995) |