| | 13 НОЯБРЯ 2019 (Среда) 11:54:30 Мінскае праваслаўнае моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" запрашае маладых людзей прыняць удзел у жыцці брацтва. Братчыкамі могуць стаць усе жадаючыя.
Жыццё брацтва - гэта:
- удзел у паломніцтвах, экскурсіонных паездках і велапаходах
- пазнавальныя гутаркі і лекцыі
- адпачынак на прыродзе
- удзел у дабрачынных акцыях для выхаванцаў мінскага дзіцячага дома № 5 і школы-інтэрната в. Чэхаўчына
- арганізацыя спартыўных спаборніцтваў
- царкоўна-прыхадское служэнне
- пастаноўка спектакляў.
Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65.
Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група у vk.com.
/ sobor.by/ (просмотров 2249) |