Мучаніка-дзіцятка Гаўрыіла Беластоцкага ўзгадвае сёння Царква
3 МАЯ 2016 (Вторник) 00:15:34 Святы мучанік Гаўрыіл Беластоцкі, сын набожных земляробаў Пятра і Анастасіі Гоўдзеляў, нарадзіўся 22 сакавіка 1684 года ў вёсцы Звяркі каля Заблудава. Хрысцілі дзіця ў храме Свята-Успенскага Заблудаўскага манастыра, аднаго з тых нямногіх, якія захоўвалі вернасць Праваслаўю ў XVII стагоддзі. Шасцігадоваму Гаўрыілу былі ўласцівыя незвычайныя ў яго ўзросце якасці душы: паслухмянасць, пакорлівасць, удумлівасць, схільнасць да малітвы і адзіноты. 11 красавіка 1690 года, калі бацькоў не было дома, хлопчыка выкраў арандатар па прозвішчы Шутко, член фанатычнай іудаісцкай секты. Дзіця было тайна вывезена ў Беласток і аддадзена на самыя жорсткія катаванні, якія сталі прычынай пакутніцкай смерці. Праз пэўны час цела бязвінна забітага Гаўрыіла было знойдзена на жытнёвым полі, на ўскрайку лесу. Ні звяры, ні птушкі не кранулі цела мучаніка. Дзіцятка пахавалі паводле праваслаўнага абраду на могілках у Звярках. Пра гэтую трагічную падзею быў зроблены запіс у “праўных” кнігах заблудаўскай гарадской управы. У 1720 годзе ўсю тэрыторыю цяперашняй Беласточчыны ахапіла эпідэмія, ахвяраю якой сталі тысячы людзей. У Звярках бацькі імкнуліся хаваць памерлых дзетак бліжэй да магілы мучаніка Гаўрыіла. У час аднаго з пахаванняў, калі выпадкова зачапілі яго труну, выявілася, што цела не было кранута тленнем. Народнае паданне звязвае з гэтай падзеяй шматлікія выпадкі цудоўных ацаленняў і сканчэнне эпідэміі на Беласточчыне. Неўзабаве мошчы дзіцяткі Гаўрыіла з пашанай былі перанесены ў асобную крыпту Звяркоўскага храма. У 1746 годзе храм згарэў, аднак мошчы засталіся непашкоджанымі. Тады іх перанеслі ў храм Заблудаўскага манастыра. У цяжкі для праваслаўных жыхароў Беласточчыны перыяд і ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча манастыра архімандрыт Міхаіл (Казачынскі) па благаславенні Кіеўскага мітрапаліта перанёс у 1755 годзе мошчы святога мучаніка Гаўрыіла ў Слуцкі Свята-Троіцкі манастыр. Хрэсны ход са святымі мошчамі прайшоў больш за 300 вёрст. На ўсім шляху праваслаўныя вернікі з блізкіх і далёкіх вёсак сустракалі мошчы з пашанай і пакланеннем. Праваслаўныя прасілі ў святога мучаніка дапамогі ў адстойванні бацькоўскай веры. Да грабніцы была прымацавана дошка з кароткімі звесткамі пра святога. Да гэтай падзеі архімандрыт Міхаіл склаў “Надгробак” – вершаваную аповесць пра жыццё і бязвінную смерць мучаніка. У 1820 годзе адбылося афіцыйнае далучэнне мучаніка-дзіцяткі Гаўрыіла да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквы. Яшчэ ў 1752 годзе архімандрыт Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра Дасіфей (Галяхоўскі) склаў трапар і кандак святому, а ў 1855 годзе ігумен Слуцкага манастыра Мадэст напісаў малітву да яго. У 1891 годзе над ракай з мошчамі ўсталявалі ікону святога — дар вядомага мастака Івана Трутнева. У 1897 годзе на добраахвотныя ахвяраванні вернікаў была выраблена новая срэбная рака, а ранейшую драўляную, па благаславенню епіскапа Беластоцкага Уладзіміра, у 1908 годзе перадалі ў Свята-Мікалаеўскі сабор Беластока, каб змясціць у ёй часцінкі мошчаў святога. Над новай ракай у Слуцку гарэла непагасная лампада — дар архіепіскапа Валынскага і Жытомірскага Антонія (Храпавіцкага). Святкаванне памяці мучаніка-дзіцяткі Гаўрыіла адбывалася два разы на год: 20 красавіка — у дзень яго мучаніцкага спачыну, і ў дзень Святога Духа. У гэты дзень мошчы ўрачыста абносілі вакол манастырскага Свята-Троіцкага сабора, а потым ставілі пасярод храма, каб вернікі маглі ім пакланіцца. Святы мучанік-дзіцятка Гаўрыіл ушаноўваўся праваслаўнымі як апякун малых і хворых дзетак. У Слуцкім манастыры захоўвалася рукапісная кніга, у якой запісваліся выпадкі шматлікіх цудоўных ацаленняў, якія адбываліся па малітвах пры мошчах святога. На пачатку ХХ стагоддзя ўшанаванне мучаніка-дзіцяткі Гаўрыіла распаўсюдзілася па ўсёй Расійскай імперыі. У дзень яго памяці ў Слуцкі Свята-Троіцкі манастыр збіраліся тысячы паломнікаў. Архіепіскап Антоній (Храпавіцкі), аўтар канона святому Гаўрыіілу, адзначаў у 1914 годзе, што "такі наплыў паломнікаў ён назіраў толькі ў Пачаеве, ды і то зрэдку". У Слуцкім манастыры захоўвалася кніга, у якой запісваліся цуды, якія адбываліся па малітвах пры рацы мучаніка. У красавіку 1914 года ў Слуцку адбыўся акт праслаўлення святога Гаўрыіла. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел каля 25 тысяч багамольцаў, у тым ліку архіепіскап Валынскі Антоній (Храпавіцкі), епіскап Мінскі Мітрафан (Краснапольскі) і Слуцкі Феафілакт (Клеменцьеў). Яшчэ ў 1910 годзе Беластоцкі епіскап Уладзімір (Ціханіцкі) перанёс часцінку мошчаў святога Гаўрыіла ў Мікалаеўскі сабор Беластока, а з 1912 года яна знаходзілася ў Супрасльскім Благавешчанскім манастыры. З пачаткам Першай сусветнай вайны драўляную раку з часцінкай мошчаў святога Гаўрыіла эвакуіравалі ў Маскву. Святыня знаходзілася ў Пакроўскім саборы на Краснай плошчы. Пасля рэвалюцыі 1917 года настаяцель Пакроўскага сабора свяшчэннамучанік Іаан Васторгаў за абарону святыні быў арыштаваны ўладамі і ў 1918 годзе расстраляны. Рашэннем народнага суда Масквы было забаронена выкарыстанне ў храмах тэкстаў трапара і кандака мучаніку Гаўрыілу “як контррэвалюцыйных”. Рака з часцінкай мошчаў была здадзена ў Крымінальны музей, а затым трапіла ў музей атэізму. У 1920 годзе Савет народных камісараў пастанавіў правесці поўную ліквідацыю мошчаў. Далейшы лёс гэтай часцінкі невядомы. Самі мошчы дзіцяткі Гаўрыіла ў 1930-я гады па рашэнню савецкай улады былі перададзены са Слуцка ў Мінскі музей атэізму, дзе яны знаходзіліся на пачатку Другой сусветнай вайны. У ваенны час мошчы мучаніка былі вернуты Царкве і знаходзіліся ў Мінскім Спаса-Праабражэнскім манастыры. У 1944 годзе часцінку святых мошчаў перанеслі на радзіму святога — у Свята-Успенскі храм Заблудава, другую – у прыход мястэчка Свіслач, дзе служыў свяшчэннік Аляксій Зноска, складальнік акафіста святому Гаўрыілу. У ліпеня 1944 года самі святыя мошчы былі вывезены ў Гродна і змешчаны ў крыпце Свята-Пакроўскага сабора, дзе яны знаходзіліся да 1992 года. 22 верасня 1992 года па благаславенні архіепіскапа (цяпер мітрапаліта) Беластоцкага і Гданьскага Савы і архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Валянціна святыя мошчы былі ўрачыста перанесены з Гродна ў Свята-Мікалаеўскі сабор Беластока. У шматлюдным хрэсным ходзе ўдзельнічала каля 50—60 тысяч вернікаў. У кожным паселішчы мошчы заносілі ў храм, перад імі служылі малебны, чыталі акафіст. Святы мучанік Гаўрыіл Беластоцкі глыбока ўшаноўваецца праваслаўнымі як у Польшчы, так і ў Беларусі. У яго гонар асвечаны храмы ў Іўі Лідскага і Дастоеве Іванаўскага раёнаў, а таксама прыдзел у храме Сабора ўсіх Беларускіх святых у Гродне. Часціцы мошчаў захоўваюцца ў гродзенскіх Свята-Пакроўскім і Барыса-Глебскім храмах, манастыры ў гонар Нараджэння Багародзіцы, а таксама ў Свята-Міхайлаўскай царкве Шчучына. Паводле пераканання вернікаў, дзіцятка Гаўрыіл з’яўляецца малітоўным заступнікам хворых дзяцей дзяцей і моладзі. Трапар мучаніку дзіцятку Гаўрыілу Беластоцкаму, глас 5 Святы́й младе́нче Гаврии́ле,/ ты за Прободе́ннаго нас ра́ди от иуде́и / лю́те от о́нехже в ре́бра прободе́н был еси́ / и за Истощи́вшаго кровь Свою́ за нас / все те́ло твое́ на истоще́ние кро́ве в лю́тыя я́звы пре́дал еси́,/ ны́не же во сла́ве ве́чней с Ним всели́лся еси́./ Тем помяни́ и нас, мо́лим, зде чту́щих па́мять твою́,/ прося́ нам здра́вие телеси́ // и спасе́ние душа́м на́шим. Святы дзіцятка Гаўрыіле,/ ты, за Працятага дзеля нас іудзеямі,/ люта імі ж у рэбры працяты быў,/ і за Таго, Хто праліў кроў Сваю за нас,/ ты ўсё цела тваё на выцячэнне крыві і лютыя раны аддаў;/ цяпер жа ў славе вечнай з Ім пасяліўся ты./ Таму, молім, памяні і нас, якія шануюць памяць тваю,/ просячы нашым целам здароўя// і спасенне ду́шам нашым. Кандак мучаніку дзіцятку Гаўрыілу Беластоцкаму, глас 6 Оте́чество твое́ Зверки́ бысть,/ му́чениче Христо́в Гаврии́ле,/ иде́же от и́стых звере́й — иуде́ев восхище́н:/ а́бие роди́телей лише́н еси́,/ та́же вся поря́ду лю́те претерпе́в,/ в оте́чество Небе́сное пресели́лся еси́./ Восхища́й и нас зде от вся́ких напа́стей и скорбе́й / и умоли́, мо́лим тя, улучи́ти ве́чное насле́дие твое́. Бацькаўшчына твая была Звяркі, / мучанік Хрыстоў Гаўрыіле, / дзе сапраўднымі звярамі, іудзеямі, ты выкрадзены быў, / раптоўна бацькоў пазбаўлены быў, / потым усе жорсткасці перацярпеўшы, / у айчыну Нябесную перасяліўся ты. / Вызваля́й і нас тут ад усялякай напа́сці і горасці / і маліся, молімся табе, каб атрымаць нам вечную спадчыну тваю. sppsobor.by/ sobor.by/ (просмотров 3030) |
Новости разделов: