| | 27 АВГУСТА 2015 (Четверг) 14:21:43 29 жніўня ў 13.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства "Строчыцкія перазвоны".
Год таму адбылася знакавая падзея - у музеі на званіцу капліцы св. Мікалая ўзнялі старадаўні звон. Менавіта ён - сімвал свята.
Госці “Строчыцкіх перазвонаў” стануць слухачамі рэдкай акустычнай з'явы ў дзіўнай па прыгажосці і гармоніі прасторы. Музей ідэальна падыходзіць для партытуры званоў, бо з'яўляецца месцам захавання народнага дойлідства. Арганізатар звонавага канцэрта - загадчык аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, магістр мастацтваў Багдан Бярозкін.
Падчас свята наведвальнікі ўбачаць выставу званочкаў, пачуюць гісторыі пра дынастыі беларускіх майстроў-ліцейшчыкаў, даведаюцца аб драўляным сакральна-манументальным дойлідстве Беларусі. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара. / sobor.by/ (просмотров 2746) |