Насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай” выйшаў у выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора

  Выйшаў у свет праваслаўны насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай” на 2014 год, падрыхтаваны выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
Сёлета будзе адзначацца 30-годдзе ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых. На календары прыведзены даты памяці беларускіх святых у парадку іх святкавання на працягу года.

Каляндаром можна будзе карыстацца і ў наступныя гады, таму што даты памяці беларускіх святых з’яўляюцца непераходзячымі. Нагадаем, што пераходзячымі з’яўляюцца толькі дзве даты: святкаванне Сабору Беларускіх святых — у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, а таксама Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — у нядзелю пасля 28 кастрычніка.

Набыць каляндар можна ў кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, вул. Ракаўская, 4.
/ sobor.by/ sppsobor.by

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.