| | 24 АПРЕЛЯ 2014 (Четверг) 18:29:50 22 красавіка прадстаўнікі епархіальнага часопіса «Пакаленне» сустрэліся са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Размова ішла на тэму перспектыў інфармацыйнага супрацоўніцва.
Сустрэчу падрыхтавалі старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, архіялогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алег Каляга і кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Сілава.
Часопіс «Пакаленне» - гэта пляцоўка для выказванняў і дыскусій на навукова-папулярныя тэмы. Ён разлічаны на маладога праваслаўнага інтэлігента. Часопіс намагаецца адкрыць для праваслаўнага (і не толькі) чытача традыцыю вядзення палемік у прэсе.
«Гісторыя як летапісанне – неабходны складнік выдання, якое існуе на паперы, – адзначае іерэй Антоній Семілет. – Апублікаванае ў друкаваным выданні захоўваецца стагоддзі і становіцца падмуркам новых гістарычных даследванняў. Наколькі гэта істотна, разумеюць толькі наступныя пакаленні, якім збіраць пэўную інфармацыю падчас вельмі няпроста».
Прадстаўнікі часопіса запрасілі студэнцтва і выкладчыкаў не толькі да супрацоўніцтва, але і да сяброўства. Часопіс з'яўляючыся маладым выданнем, знаходзіцца на этапе фарміравання кола сваіх чытачоў, якіх цікавіць праваслаўная вера, навука, дабрачыннасць, мастацтва, журналістыка і інш.
«Наша дзейнасць павінна быць патрэбнай чытачу. Гэта магчыма толькі тады, калі з намі працуюць нераўнадушныя аўтары, калі нам дапамагаюць зацікаўленыя сябры. Ні прымус, ні просьба, ні нават ахвяра, калі гэта датычыцца журналістыкі, а толькі цікаўнасць і шчырасць зробяць каштоўную справу для усіх», – расказала галоўны рэдактар «Пакалення» Алена Бабіч.
Напрыканцы сустрэчы бакі дамовіліся аб сумеснай фальклорнай экспедыцыі, якая адбудзецца ўжо ў чэрвені-ліпені гэтага года і знойдзе адлюстраванне на старонках часопіса./ sobor.by/ uspenyekoptevka.blogspot.com (просмотров 2999) |