BEL ENG DEU FRA



Праграма “Святло душы” раскажа пра цудатворныя лясныя крыніцы і святыні Баркалабава

 
  
24 ОКТЯБРЯ 2013 (Четверг) 17:16:51
Праграмма “Святло душы” пазнаёміць слухачоў з цудатворнымі лясныя крыніцамі і святынямі Баркалабава. Калі мы пад'язджалі да Чавусаў, дождж ўзмацніўся, але нас чакалі ўдзельнікі крэснага хода. Пад праліўным дажджом разам мы рушылі да новага Узнясенскага храма, які ў гэты дзень асвяціўся Благадатным іерусалімскім Святлом.

Чавусы запомніліся не толькі сваімі мясцінамі, але і сустрэчамі з яго жыхарамі. Паўсюль, куды бы мы не заходзілі з членамі экспедыцыі - у школах, бальніцах, дамах-інтэрнатах, - нас віталі дабразычлівыя людзі, ладзілі сустрэчы з паэтамі, артыстамі, пісьменнікамі, педагогамі. Запрасілі нас і на вечарыну, на якую сабралася бадай уся мясцовая інтэлігенцыя. Сярод выступаючых значыўся Пётр Фёдаравіч Лысенка, прафесар, археолаг, кіраўнік раскопак старажытнага драўлянага горада Бярэсце.

Пахмурным ранкам лясістымі шляхамі мы рушылі да святых крыніц ля вёскі Гамарня, дзе нас чакалі гасцінныя жанчыны з караваем. На пытанне, чаму лясную крыніцу ля вескі Гамарня назвалі Захаранкай, нам ніхто не адказаў. Але паведамілі, што ля яе калісьці стаяла капліца ў гонар святога Іліі, якая аднойчы, на Вялікдзень, разам з народам пайшла пад зямлю. На яе месцы ўтварыўся

каскад крыніц, вада з якіх, кажуць, лечыць хваробы вачэй. Раней людзі вадзілі кароў з хваробамі на вочы па выкапанай канаўцы да вады, прамывалі вочы і хвароба адступала. Да крыніц прыходзілі людзі не толькі з навакольных вёсак, але і прыязджалі з суседніх раёнаў Беларусі і Расіі. Кажуць, кожны год з зямлі прабіваецца новая гаючая крынічка. Каля яе ставяць новы крыж, асвячаюць і павязваюць фартушкі - у знак падзякі Госпаду за збаўленне ад хваробы. Таму лясная дарога да крыніцы аказался добра пратаптанай. Далей наш шлях пралягаў у старажытную вёску Баркалабава, якая была заснавана полацкім ваяводам Баркулабам Корсакам у 1564 годзе. Ён пабудаваў там замак і дзве царквы. Дачка ваяводы Ева Баркулабаўна ўзяла шлюб з князем Багданам Саламярэцкім. Тут у свой час быў напісаны “Баркалабаўскі летапіс”- помнік беларускай літаратуры, працавалі вучоныя-асветнікі Лаўрэнцій Зізаній і Мялецій Сматрыцкі, аўтары славянскай “Азбукі і Граматыкі”. Яны вучылі дзяцей князя, а Мялецій Сматрыцкі разам з маладым панічам Багданам выправіўся ў Еўропу вучыцца. Род князёў Саламярэціх абараняў Праваслаўе, заснаваў многія манастыры і брацтвы. Праўда, Казанская царква ў самім Баркалабаве была пабудавана на пачатку 20 стагоддзя. Гадоў дзесяць таму назад вернікі вялі барацьбу за вяртанне храма, які быў ператвораны ў школьны спортзал. Падыходзячы да адроджанай святыні, мы гутарым з прыхажанкай Любоўю Іванаўнай Матвеевай. Яна паказала нам стары драўляны крыж. Яго замураваў у сцяне святар храма Васіль Сас-Аляшкевіч, якога у 1937 годзе закатавалі у турме, з надзеяй, што некалі святыню знойдуць. Так і адбылося падчас адраджэння царквы.

... На пачатку 17 стагоддзя Саламярэцкія закладаюць у Баркалабаве манастыр, галоўнай святыняй якога становіцца Баркалабаўская ікона Божай Маці. Калі воды Дняпра сталі падмываць высокі бераг, на якім трымалася святыня, людзі памянялі рэчышча ракі. Як успамін аб ратаванні манастыра засталося возера Старык.

... Цяперашні Баркалабаўскі манастыр сустрэў нас прывітальным звонам. Яшчэ нядаўна на яго месцы была вялікая паляна. Калі манастыр закрылі, людзі зруйнавалі яго, але святыня адраджаецца.

Баркалабаўскі вобраз Божай Маці прайшоў шмат выпрабаванняў, сляды якіх засталіся на шматпакутнай іконе. Нейкі час яе хавалі людзі, потым яна стала святыняй Свята-Троіцкага храма ў Быхаве, а цяпер з крэсным ходам вярнулася ў манастыркія муры.

У апошні дзень нашага падарожжа “Дарога да святынь” прывяла нас у Быхаў, дзе адначалася свята беларускага пісьменства і кіраўнік экспедыцыі Ніна Загорская падводзіла яго вынікі...

Праз год мы зноў выправімся з Благадатным Агнём да беларускіх святыняў, абраных Богам у нашым краі, ушанаваных людзьмі і пакуль забытых, каб асвяціць да іх дарогу і далучыць да адвечнай памяці...

Слухайце праграму “Святло душы” 26 кастрычніка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые. Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by

(просмотров 6282)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Просвещение

28 МАЯ 2024
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
  СМИ о Церкви

15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.