Праздновать ли Новый Год? Смотрите, что про это думают православные минчане
30 ДЕКАБРЯ 2017 (Суббота) 15:35:02 Для многих верующих наступление Нового Года – настоящая проблема. Мало кто согласен пойти наперекор всем и никак не отмечать этот праздник, но ведь продолжается Рождественский пост, который также нарушать не хочется. Верующие минчане согласились рассказать нам, как они решают для себя эту проблему.Елена: “В Новый Год уже много лет я ложусь спать” - По молодости, работая в службе быта, очень уставала. Нам продлевали рабочий день, и я приходила домой с боем курантов. Потом засыпала с первым бокалом шампанского в руках, а позже приходилось праздновать, так как сын ждал. Слава Богу, сын вырос! И в Новый Год уже много лет я ложусь спать. Вечером иду на молебен, а утром стараюсь сходить на службу. Потом делаю уборку, готовлю обед для своей молодёжи. Если в настроении, иду гулять или к брату, а иногда и на работу, если есть желающие (Елена работает парикмахером – прим.). За много лет все клиенты знают об этом и звонят, если нужно. Віталь: “Новы Год – падстава сустрэцца з блізкімі і сябрамі” - Звычайна я святкаваў Новы Год, як і ўсе, дома. Але я ніколі не адчуваў таго святочнага настрою, які я заўсёды адчуваю на Пасху ці на Раство. І апошнія гады мне спадабалася сустракаць Новы Год у Менску на начной Літургіі, на дзённых царкоўных мерапрыемствах, ярмарках, фестывалях, музычных вечарах, якія розныя праваслаўныя прыходы, праваслаўныя брацтвы арганізоўваюць для ўсіх жадаючых. Я з'яўляюся званаром-алтарнікам храма Мікалая Японскага і для мяне святкаванне ў прошлым годзе было самым яскравым, калі ў 12:00 ночы я званіў вясёлы трызвон на вуліцы ў раёне Каменнай Горкі, а вакол былі салюты і вясёлыя людзі! Потым была святочная літургія, а пасля – сумеснае святкаванне за сталом з нашымі святарамі і прыхаджанамі. Для мяне гэты варыянт святкавання здаецца найлепшым і прыемным. І яшчэ я ніколі прынцыпова не п'ю. Мне здаецца, што алкаголь наадварот перашкаджае сапраўдным пачуццям і блізасці паміж людзьмі. Для мяне асабіста Новы Год - гэта проста ўмова сустрэцца з блізкімі і сябрамі, ды разам падзякаваць Богу за ўсё, што адбылося з намі ў жыцці. Зміцер: “Адзначаем Новы Год у коле хрысціянскай абшчыны” - Асабіста мы з маёй жонкай досыць стрымана ставімся да святкавання Новага Года, але, зрэшты, не маем нічога супраць. Такая ўжо традыцыя склалася ў нашым грамадстве, што мы святкуем гэтае свята. І шмат хто, асабліва людзі, аддаленыя ад Царквы, ад веры, гэты дзень чакаюць з нецярпеннем, намагаюцца напоўніць яго нечым светлым. І ў гэтым сэнсе тут нічога дрэннага няма. Маё стаўленне да Новага Года змянілася пасля прыхода ў Царкву. Мы святкуем Раство пасля Новага Года, і гэтае свята, канешне, важнейшае, гэта і ёсць упрынцыпе свята ў адрозненне ад Новага Года. Але любое свецкае свята хрысціянін у сваім жыцці можа напоўніць хрысціянскім зместам. І калі раней Новы Год быў часам нейкіх нестрыманых забаў, прыгодаў, то цяпер гэта ў першую чаргу разуменне таго, што мінуў яшчэ адзін год. У такі дзень спрабуеш нешта для сябе асэнсаваць, нейкія высновы зрабіць. Натуральна, такой весялосці, як раней, ўжо не адчуваеш, адчуваеш ціхую настальгію па гадах дзяцінства. Тым больш Новы Год асабліва актуальны для дзяцей, маленькія дзеці вельмі чакаюць гэтае свята. Мы з жонкай адзначаем Новы Год, прычым па-асабліваму – у коле хрысціянскай абшчыны. Ужо 4 гады запар мы праводзім гэтае свята на Літургіі. Отец Роман: “Мы не ждём курантов” - Мы с супругой празднуем Новый Год, потому что этот праздник для нас является таким тёплым и чем-то детским. Хотя отмечаем мы его иначе, нежели это обычно принято. Мы выбираем фильм и смотрим его, каждый год это разные фильмы. Мы не ждём курантов и всего остального. Для нас это просто время, когда мы можем побыть в семейном кругу. Обычные традиции празднования воспринимаю как часть латентной религиозности у людей. Известно, что многие традиции являются замещением религиозной потребности. Яна: “Часам трэба ісці насустрач сямейным традыцыям” - Калі я пачала вацаркаўляцца, у мяне, як і ва ўсіх неафітаў, было рэзкае адмоўнае стаўленне да розных свецкіх забаў. Але я нават тады зразумела, што часам трэба ісці насустрач сямейным традыцыям і не заўсёды трэба перацягваць коўдру на свой бок. Трэба паважаць традыцыю радаснай сямейнай сустрэчы. Тым больш што я бацькоў бачу толькі на выходных, і Новы Год – адзін з такіх дзён. Акрамя гэтага, бацькі таксама пайшлі насустрач, ды і я ўжо не такая ваяўнічая ў некаторых пытаннях. Напрыклад, маці заўсёды стараецца гатаваць на Новы Год посную ежу, рыбу, не рабіць нічога мяснога. Для майго бацькі яна можа падаць асобна мясную страву. Што датычыцца тэлебачання, я думаю, што ўсе гэтыя навагоднія перадачы, што паказваюць кожны год, ужо надакучылі не толькі нам. Адзін з аргументаў супраць святкавання Новага Года – гэта тое, што мы павінны дачакацца Раства, і яно павінна быць для нас галоўным святам. Але калі браць сам дзень, тое, што змяняецца лічба на календары, то гэта добрая нагода падвесці вынікі году. І вось мы падводзім вынікі, а потым у нас ёсць яшчэ тыдзень, каб падрыхтавацца, прааналізаваць, якімі мы падыходзім да свята Раства. Напэўна, гэта таксама знак. Читайте также: 8 храмов Минска, где можно помолиться в новогоднюю ночь Как отпраздновать Новый Год в пост и не согрешить? Скоро Новый Год! Разгар Рождественского поста, но стоит ли лишать детей праздника? / sobor.by/ Надежда Филипчик. Фото: vbryanske.com (просмотров 1879) |
Новости разделов: