BEL ENG DEU FRA



У “Беларускі праваслаўны каляндар” на 2011 год увайшлі новыя імёны святых.

  
11 ДЕКАБРЯ 2010 (Суббота) 19:09:48
“Беларускі праваслаўны каляндар” на 2011 год падрыхтаваны да друку выдавецкім аддзелам праваслаўнага брацтва Святых Віленскіх мучанікаў пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Выданне такіх календароў пачалося ў 1994 годзе, і штогод каляндар папаўняецца імёнамі новых святых, у тым ліку –праслаўленых на беларускай зямлі. Асаблівасцю гэтага выдання стала ўключэнне ў пералік святых свяшчэннамучаніка Аляксія, прасвітара Лельчыцкага (памяць 20 кастрычніка), праслаўленага ў Тураўскай епархіі. Навамучанікі, праслаўленыя ў іншых епархіях РПЦ , якія сваім паходжаннем або служэннем звязаны з Беларуссю, рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 15.12. 2009 года аб’яднаны ў Сабор Жыровіцкіх святых. Чакаецца, што 1студзеня 2011 года каляндар паступіць у продаж. У дадатку да календара змешчаны матэрыял, прымеркаваны да кананізацыі яшчэ аднаго святога – прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага (+1620). Упершыню ў перакладзе на сучасную беларускую мову надрукавана пропаведзь архімандрыта Лявонція – Слова на Праабражэнне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста, прамоўленая ім у Віленскім Свята-Духавым саборы. Прапаведніцкі талент архімандрыта Лявонція быў шырока вядомы на Віленшчыне і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім .Прафесар Нячаенка пісаў аб яго пропаведзях: “ За сто з лішнім гадоў да нашага Феафана Пракаповіча быў у нас красамоўца, які простымі размоўнымі і пісьмовымі словамі і мовай, зразумелай вяльможам і пасялянам ад гор Карпацкіх і да Данца Северскага, прамаўляў ісціны высокія немудрагеліста, але захапляльна; размаўляў з дзецьмі Царквы так выразна і к разуменню ісцін падводзіў так блізка, што і ў перыяд навейшага красамоўства нашага толькі нямногія наблізіліся да яго”. І сапраўды, пропаведзь уражвае глыбінёй думкі, гарманічным спалучэннем веры і розуму, благадатнага ведання і пачуццёвай формы, што набліжае яе да пропаведзі апостальскай. У гэтым жа раздзеле надрукаваны артыкул протаіерэя Сергія Гардуна пра жыццёвы шлях і веравызнаўчы подзвіг прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага. Другі раздзел Дадатка прысвечаны 80-годдзю памяці мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка Паеўскага (1879—1931). Уладыка Мелхіседэк прыехаў у Мінск у канцы 1918 года ,калі на тэрыторыі Беларусі разгортваліся ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі. Яны адбіліся не толькі на лёсах і дабрабыце насельніцтва, але і прынеслі разлад і вялікія выпрабаванні Царкве Хрыстовай. У такіх умовах галоўным клопатам уладыкі было зберагчы паству, захаваць адзінства Царквы перад пагрозай пасягальніцтва абнаўленцаў і правакацый з боку ГПУ. Няцяжка ўявіць, якія душэўныя пакуты прыйшлося перажыць інтэлігентнаму і адукаванаму ўладыку, трапіўшы ва ўмовы “ваеннага камунізму” і царкоўных расколаў. Але архіпастырская мудрасць і вера ў Промысел Божы дазвалялі яму супрацьстаяць спакусам “веку гэтага” і захоўваць вернасць Госпаду і Яго Царкве. Заключны тэматычны раздзел прысвечаны народнаму ўшанаванню Божае Маці. У хрысціянскай традыцыі Прасвятая Багародзіца ўшаноўваецца вернікамі як апякунка храмаў, манастыроў і цэлых народаў. Прыводзяцца звесткі пра шанаваныя іконы Божае Маці, якія былі яўлены на нашай зямлі і ў глыбокай старажытнасці, і ў больш познія часы. Гісторыя ўшанавання ікон сведчаць пра глыбокую любоў народа да Прасвятой Багародзіцы і ўдзячнасць Ёй за невычэрпную духоўную дапамогу. Лідзія Кулажанка, рэдактар выдавецкага аддзела праваслаўнага брацтва Святых Віленскіх мучанікаў пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. / sobor.by/
(просмотров 2942)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.