| | 19 СЕНТЯБРЯ 2016 (Понедельник) 15:08:33 22 верасня ў 12.00 у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол для прадстаўнікоў СМI "Ушанаванне памяці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага і іншых навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай".
У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя новай кнігі протаіерэя Фёдара Крываноса "Незабвенный пастырь преподобномученик Серафим (Шахмуть)" (Минск, 2016), знаёмства з нядаўна знойдзеным арыгіналам ліста Серафіма Жыровіцкага да сваёй паствы ў Курашава (ліст будзе перададзены на захоўванне ў музей Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічы), а таксама прадстаўлена малавядомая інфармацыя пра жыццё і дзейнасць а. Серафіма ў Гомелі.
На сустрэчы будзе прадстаўлена інфармацыя пра дзейнасць Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. Удзельнікі круглага стала абмяркуюць пытанні даследавання жыцця і подзвігу навамучанікаў зямлі Беларускай.
У мерапрыемстве плануецца ўдзел даследчыкаў жыцця і служэння навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, супрацоўнікаў паломніцкай службы Свята-Елісавецінскага манастыра Мінска, прадстаўнікоў Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых БПЦ, выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.
Арганізатары: Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы; Сінадальная камісія па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы; Мінская духоўная акадэмія; Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску./ sobor.by/ sppsobor.by (просмотров 2380) |