| | 8 НОЯБРЯ 2017 (Среда) 15:54:27 З’явіліся першыя выпускі з цыклу інтэрв’ю з архіепіскапам Уроцлаўскім і Шчэцінскім Іерэміям, спачыўшым у гэтым годзе. Серыя відэаперадач пад назвай “Упэўненасць веры і мужнасць” была падрыхтаваная супрацоўнікамі польскага праваслаўнага таварыства Orthnet і партала Cerkiew.pl.
Ідэя перадачы з’явілася каля двух гадоў таму. Пасля таго як іншы беларускамоўны праект таварыства Orthnet, “Беларускія смакі Падляшша”, атрымаў вялікі поспех, узнікла думка стварыць праект, у якім выступалі б звязаныя з Праваслаўем асобы. Там павінны былі з’явіцца як духоўныя асобы, так і свецкія, што актыўна ўдзельнічаюць у жыцці Царквы і звязаны з беларускай меньшасцю ў Польшчы. У той жа час у супрацоўніка польскага дэпартамента нацыянальных і этнічных меншасцяў узнікла ідэя цыклу перадач, у якім расказвалася б не пра людзей, але пра важнейшыя аспекты нашай веры. Гэтая ідэя спадабалася супрацоўнікам Orthnet, і яны прыйшлі да разумення, што лепей за ўсё было б, калі б такія перадачы прадстаўлялі сабой гутарку пра веру з уладыкам Іерэміям. Варта адзначыць, што уладыка Іерэмія – адзін з беларусаў Падляшша, чалавек, які заўсёды падкрэсліваў сваю прыналежнасць да беларускага народа і любоў да роднай мовы. Ен некалькі разоў наведваў Беларусь, шмат супрацоўнічаў з брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антона, Іаана і Яўстафія пры мінскім Петрапаўлаўскім саборы.
На жаль, па прычыне дрэннага стану здароўя уладыкі рэалізацыя праекту зацягнулася, але цяпер нарэшце можна праглядзець першыя часткі відэацыкла. Увесь відэацыкл уключае ў сябе 12 перадач, якія будуць выходзіць да канца гэтага года на партале Cerkiew.pl. Зараз даступныя два выпускі – “Еўхарыстыя” і “Споведзь”.
Чытайце роўнеж:
"Не стала вялікага беларуса". Успаміны пра ўладыку Ўроцлаўскага Іерэмію
"Его нельзя было не любить". В Минске прошла встреча в память о владыке Иеремии
/ sobor.by/ Пераклад Надзеі Філіпчык па матэрыялах cerkiew.pl
(просмотров 2109) |