Урачыстасці, прысвечаныя 80-годдзю памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка, адбудуцца 17 мая
11 МАЯ 2011 (Среда) 11:07:36 Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага, 1879-1931) –– аднаго з аўтарытэтных дзеячаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя - адбудуцца 17 мая. Урачыстасцi пачнуцца ў 14.00 з адкрыцця памятнай дошкі з барэльефам Праасвяшчэннага Мелхіседэка на будынку Інстытута тэалогіі (пр-т Незалежнасці, 24), з прывiтальным словам да прысутнiчаючых звернецца Мітрапаліт Мінскі i Слуцкi Філарэт. Затым будзе адслужана ліція ў памяць мітрапалiта Мелхісэдэка і ўсіх спачылых правячых архіерэяў Мінскай епархіі. Затым з прывiтальнымi cловамi звернуцца госцi ўрачытасцяў. Потым адбудзецца ускладанне кветак да памятнай дошкі. У файе актавай залы Інстытута тэалогіі будзе адкрыта экспазiцыя “Жыццё і архіпастырскае служэнне мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага)”. А 15-й гадзiне ў актавай зале Інстытуце тэалогіі пачнуцца навукова-асветніцкія чытанні па тэме “Мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі) — царкоўны дзеяч і асветнік” з удзелам навукоўцаў, багасловаў, студэнтаў Інстытута тэалогіі БДУ” (актавая зала Інстытута тэалогіі). Даведка:Мітрапаліт Мелхіседэк (Міхаіл Паеўскі) нарадзіўся 15 лістапада 1879 года ў вёсцы Вітуліна Бельскага павета Холмскай губерні (цяпер у Люблінскім ваяводстве Польшчы). Уладыка Мелхіседэк прыняў манашаства ў 1898 годзе, а 8 верасня 1916 года быў узведзены ў сан епіскапа. Служыў у Мінскай епархіі з 1919 года, спачатку як вікарый Слуцкі, а з 1921 года ў якасці правячага архіерэя. Як дзейсны глыбокаадукаваны архіпастыр, асветнік і прапаведнік карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва. Шлях служэння мітрапаліта Мелхіседэка прыпадае на 1920-я гады, найбольш трагічныя ў гісторыі дзяржавы і царквы. У тых умовах яго самаахвярная дзейнасць, арганізатарскі талент былі накіраваны на захаванне Царквы, пераадоленне расколу, прымірэнне варагуючых бакоў, абарону мірнага насельніцтва ў час нямецкай і польскай акупацый. Дзякуючы яго мудрасці згубны ўплыў абнаўленчага расколу ў Мінску быў нязначным у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. Дзеля адмежавання ад абнаўленцаў і захавання паствы ўладыка Мелхіседэк аб’явіў аб утварэнні Беларускай аўтаномнай царквы. За вернасць пастырскаму абавязку і супрацьдзеянне абнаўленцам мітрапаліт Мелхіседэк тройчы быў арыштаваны савецкімі ўладнымі органамі. Мітрапаліт Мелхіседэк меў вялікі аўтарытэт асветніка і прапаведніка. Храмы Мінска пры ім былі перапоўнены веруючымі. Яго называлі «мастаком слова», а прамовы і пропаведзі хадзілі сярод народу ў рукапісах. Вышэйшай мэтай жыцця Праасвяшчэннага Мелхіседэка было захаванне традыцыйнай веры бацькоў, служэнне ідэалам дабра, міласэрнасці, міру і браталюбнасці, на гэтых прынцыпах ён засноўваў сваю пастырскую і асветніцкую дзейнасць. У Мінску яго доўга памяталі як чалавека глыбокай веры, поўнай самаахвярнасці, рэдкага асабістага абаяння. Апошнія тры гады мітрапаліт Мелхіседэк служыў на кафедры Енісейска-Краснаярскай, пры гэтым ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму, у родную Беларусь. Памёр Праасвяшчэнны Мелхіседэк 17 мая 1931 года, раптоўна, ў час службы ў Пакроўскім храме Масквы. Пахаваны на маскоўскіх Праабражэнскіх могілках. / sobor.by/ (просмотров 2374) |
Новости разделов: