BEL ENG DEU FRA



Выйшаў паэтычны зборнік семінарыста Вадзіма Урублеўскага "Бязмежнае"

 
 
  
20 НОЯБРЯ 2015 (Пятница) 14:02:42
Вадзім – гісторык і паэт. "Бязмежнае" – яго першая кніга.

– Бязмежнае – так я бачу цяпер свет. Наша быццё не сканчаецца гэтым жыццём, не завяршаецца цемрай старасці. Святло ёсць – і гэта Хрыстос. Бязмежнае – пазнанне Бога. Мы і ў вечнасці будзем бясконца пазнаваць Яго.

Вершы Вадзіма Урублеўскага адкрываюць яго вопыт руху да Бога, вопыт унутранай барацьбы. Аўтар закранае праблему паэта ў грамадстве ( "Яны мяне не зразумелі… " ), звяртаецца да народнай спадчыны ( "Траецкія дзяды" ) і гісторыі Царквы ( "Насупраць" ), ушаноўвае беларускіх святых ( "Святая Сафія" ) і асветніка Японіі Мікалая (Касаткіна) ( "Малітва да Свяціцеля Мікалая Японскага" ), разважае над цудам нараджэння Богачалавека ( "Раство" ). Сярод вершаў Вадзіма Урублеўскага ёсць таксама і пераклады з рускамоўнай духоўнай паэзіі.

На вокладцы кнігі – крыж, на якім трымаецца калыска-ладдзя…

– Гэты зборнік таемна ад мяне выдалі да майго дня нараджэння сябры – духоўна блізкія, вельмі дарагія мне людзі. Сабралі вершы, знайшлі мастака і выдавецтва. Канешне, арганізатарам і натхняльнікам усяго стала непараўнальная Аляксандра Цярэнцьева, актывіст шэрагу ініцыятыў праваслаўнай моладзі. Ілюстрацыю распрацавала мастачка Аляксандра Бойка-Падкапаева. У маёй творчасцi прысутныя тры матывы, і я вельмі ўдзячны, што ўсе яны адлюстраваныя на вокладцы. Калыска з ручніком – сімвал душэўнага, гэта род, край, сімвал нараджэння ў свет. Крыж – таямніца духоўнага нараджэння. Ладдзя – сімвал Царквы Хрыстовай, у якой гэта нараджэнне адбываецца.

Вадзім прызнаецца, што ў яго ніколі не было думкі выдаваць кнігу паэзіі, але заўважае:

– Калі я толькі пачынаў пісаць і быў далёкім ад правільнага асэнсавання веры, у мяне было шмат славалюбных жаданняў, хацелася рэалізавацца, зведаць прызнанне і пашану, адчуць любоў. А атрымаў я гэта тады, калі мне ўжо ўсё роўна, ведаюць мяне ці не. Цяпер для мяне іншае з’яўляецца прыярытэтам. Цяпер сэнс жыцця – Хрыстос. Усё ў жыцці я імкнуся падпарадкоўваць правільным паняццям. А што правільна – адкрывае вера Хрыстова.

11 вершаў пакладзеныя на музыку. Нарадзіўся творчы дуэт паэта Вадзіма Урублеўскага і музыкі Зміцера Цярэнцьева – "Маестат". Гэта старабеларускае слова значыць ‘веліч, вялікасць’. У асэнсаванні Вадзіма – веліч Бога і вялікасць хрысціянства.

Сёння пачуць “Маестат” можна толькі ў жывым выкананні: на праваслаўных вечарынах і кватэрніках.

– Перад кожнай нашай песняй я чытаю верш, кажу пэўнае слова, пасля чаго Зміцер спявае пад гітарны акампанемент.

Пакуль што іх песні запісаныя толькі на дыктафон у хатніх умовах. Таму ўсе сродкі ад рэалізацыі зборніка "Бязмежнае" пойдуць на запіс дыска ў студыі.

Тыраж кнігі – 80 экзэмпляраў. На сённяшні дзень яе яшчэ можна набыць – у свячным кіёску храма свяціцеля Мікалая Японскага (г. Мінск, вул. Лідская, 7) ці ў самога Вадзіма.

А хто ж такі Вадзім Урублеўскі?

Вадзім нарадзіўся 30 кастрычніка 1986 года ў Мінску. З дзяцінства будучага паэта вабілі народныя казкі, вёска і яе культура. А ў старэйшай школе ён палюбіў складаць радаводы – сапраўдныя i прыдуманыя. Не дзіва, што Вадзім пайшоў вучыцца на гістарычны факультэт БДУ, дзе ў 2009 годзе атрымаў спецыяльнасці гісторыка і архівазнаўцы. Праз тры гады на тым жа факультэце ён скончыў аспірантуру, а ў 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Вадзім, калі яшчэ быў студэнтам чацвёртага курса, стаў працаваць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Гэта дапамагло гісторыку скласці ўласны радавод. Па прамой мужчынскай лініі ён ведае сваіх продкаў да сёмага пакалення (першая палова XIХ ст.), а па асобных адгалінаваннях – да дзясятага (пачатак XVIII ст.).

– Што даюць мне веды пра мой род? Я разумею, што не адзін, што ёсць тыя, хто моліцца за мяне, хто праз гены, праз сямейнае выхаванне вельмі на мяне паўплываў. Тое, як мы выхоўваемся ў сям’і, ідзе ад пакаленняў продкаў. Гэта бярэцца з культуры, якая, у сваю чаргу, нараджаецца духоўным жыццём – рэлігійнай верай у Бога.

Вывучэнне гісторыі радзімы, пошук сваіх каранёў абудзілі любоў да роднай мовы і жаданне гаварыць на ёй. Напачатку 2007 года разам з сябрамі-аднадумцамі Вадзім узнавіў дзейнасць суполкі "Таварыства беларускай мовы" на гістфаку БДУ. Суполка дзейнічае і дагэтуль, носячы імя "Варта".

– Зацікаўленасць сямейным радаводам і гісторыяй роднага краю – той душэўны падмурак, родная глеба, на якую легла духоўнае семя – мая праваслаўная вера. Адчуванне воінства заўсёды было ўнутры мяне, але я не заўсёды разумеў, супраць каго накіроўваць сваю ваяўнічасць. Духі злобы паднябёснай перашкаджаюць удасканальваць гэты свет. Наша прырода, грахом пашкоджаная, замінае нам радавацца, любіць, ствараць. У тым ліку пра гэта я хачу сведчыць сваёй творчасцю:

Вершам і словам, і справай

Быць на крыжы, ля крыжа,

Каб іншым здавалася важнай

Свая і чужая душа!

(З верша "Яны мяне не зразумелі... " )

– Захапляючыся беларускай мовай, я не мог не перакладаць на яе свае ўлюбёныя песні. Памятаю, шмат перакладаў Высоцкага. На жаль, многае згубілася, але сёе-тое збераглося.

Размаўляць па-беларуску ў штодзённым жыцці Вадзім стаў з трэцяга курса ўніверсітэта. Беларуская мова стала для паэта творчай крыніцай, дзякуючы якой, як кажа сам Вадзім, ён можа рэалізаваць тое пакліканне, якое ў сабе адчувае.

– Беларуская мова мае для мяне значэнне першай мовы. Яна – мова майго роду, а значыць, родная. Вершы я пішу зараз толькі на ёй. Аднак часцяком карыстаюся і рускай – у размовах з рускамоўнымі людзьмі.

Шлях Вадзіма да прыняцця беларускай мовы як мовы паўсядзённых зносін і ўласных думак пачынаўся са знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў: Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Аркадзя Куляшова. Моцна паўплывала на паэтычнае сталенне Вадзіма перадача "Беларускі альбом" на хвалі Белдзяржрадыё. "Беларускі альбом" адкрываў старонкі мінуўшчыны, уводзіў у свет беларускай этнічнай музыкі. Пазней адбылося знаёмства з творчасцю беларускамоўных бардаў: Эдуарда Акуліна, Сяржука Сокалава-Воюша, Андрэя Мельнікава, Таццяны Беланогай, Зміцера Бартосіка і іншых.

Пісаць вершы Вадзім пачаў у 19 гадоў. Але найбольшага плёну яго творчасць дасягнула ў апошнія 5 гадоў. Пазнаючы сябе, паэт спасцігаў праваслаўе і рабіў першыя ўсвядомленыя крокі да Бога.

– З дзяцінства я жыву з разуменнем таго, што Бог ёсць. На маё светабачанне моцна паўплывала ўвацаркаўленне майго таты, якое пачалося, калі мне было 10 гадоў. Тата – безумоўны аўтарытэт для мяне. Але, нягледзячы на прыклад яго жыцця, толькі ў 2009 годзе ўва мне саспела жаданне пачаць сябе чысціць, спавядацца перад Богам.

Першая споведзь і першае прычашчэнне ў мінскім Пятра-Паўлаўскім Саборы, знаёмства з праваслаўнымі хрысціянамі, вандроўка на Валаам…

У 2013 годзе пры мінскім храме роўнаапостальнага Мікалая Японскага Вадзім (прыхаджанін гэтага храма) заснаваў Школу практычнай генеалогіі. Пошук сваіх каранёў – дарога самапазнання. І слухачам Школы, акрамя метадычных парад, Вадзім імкнецца даць менавіта гэта – духоўнае разуменне сэнсу генеалагічных даследаванняў.

Паэт і навуковец, Вадзім сумяшчае працу ў архіве і выкладанне ў Школе з навучаннем ў духоўных установах. У 2015 годзе з чырвоным дыпломам ён скончыў аддзяленне катэхізатараў пры Мінскім духоўным вучылішчы і паступіў на экстэрнат Мінскай духоўнай семінарыі.

Таксама Вадзім адказвае за місіянерскі напрамак дзейнасці Місіянерскай лабараторыі пры кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі. Сэнс лабараторыі – несці святло Божае людзям, якія сябе гэтага святла пазбаўляюць, нудзячыся ў цемры ўласных жарсцей.

– Сапраўдная радасць бачыць чалавека, які шукае ў хрысціянстве адзінства з Богам – міласэрным Айцом, таго адзінства, што і ўсіх нас робіць братамі і сёстрамі. Любячага бацьку не падманеш, бо баішся падарваць узаемны давер, пакрыўдзіць яго любоў. Для хрысціяніна прыярытэтна не “качанне правоў”, а барацьба з уласнымі заганамі, адкрыццё сябе сапраўднага. Нішто не можа напоўніць так, як напаўняе Праваслаўе – вучэнне барацьбы са сваімі жарсцямі дзеля жыцця з Богам – вечнай радасці. У гэтай радасці няма нуды і хцівасці, недаверу і падазронасці, а значыць, няма і асуджэння. Калі не асуджаеш чалавека, то і Бог цябе не асудзіць. Праваслаўнае хрысціянства вучыць жыць у згодзе з самім сабой і сусветам, у светлым спакоі і сумнай радасці, у абыход шалёнай весялосці і маркотнай дэпрэсіі – неадступнымі спадарожнікамі нашага малавернага і бездухоўнага грамадства.

Ад сучаснай беларускамоўнай моладзі, хрышчанай у праваслаўі, часам можна пачуць пра жаданне хадзіць на службы да каталікоў ці уніятаў, у якіх набажэнствы здзяйсняюцца на беларускай мове. На гэты конт Вадзім адказвае:

– Хрысціянін ідзе не за мовай, а за духам. Мова – гэта толькі сродак, гэта душэўная катэгорыя, якую мы мусім падпарадкоўваць духоўнаму вымярэнню. Нічога не павінна замінаць адносінам Бога і чалавека. Калі штосьці мае для цябе большае значэнне, чым Бог, чым барацьба з тым, што стаіць перашкодай на шляху да Яго, – то гэта твой ланцуг. Бо на падставе нават вельмі карысных рэчаў можна збудаваць сабе ідал. Ім могуць стаць нават любімыя і цалкам станоўчыя праца і хоббі. Замест таго, каб быць сродкам служэння, яны пераўтвараюцца ў мэту. Не кажучы ўжо пра адпаведнае стаўленне да прадметаў і людзей. Вось гэта сапраўдная бяда, і гэта сустракаецца, на жаль, не рэдка.

Мяне ў свой час запрашалі да сябе каталікі, уніяты, пратэстанты, беларускамоўныя праваслаўныя аўтакефалы, але ў мяне ёсць мой тата, прысутнасць якога ў маім жыцці паўплывала на маю вернасць Праваслаўнай Царкве. Цяпер Праваслаўная Царква – карабель майго выратавання. Гэта арганізм, часцінкай якога робіць Бог, цела, у якім галава – Хрыстос. Гэта маё ўмацаванне, мой стрыжань.

/ sobor.by/

(просмотров 5256)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Интервью

9 ОКТЯБРЯ 2024
Предлагают стать крестным: согласиться или нет? Отвечает священник нашего храма
2 ОКТЯБРЯ 2024
«С женой и с детьми нужно дружить». Протоиерей Павел Кивович – о самом важном для каждого человека
9 СЕНТЯБРЯ 2024
"Люди хотят любви, но боятся взять на себя ответственность". Клирик прихода иконы "Всех скорбящих Радость" - в программе "Сила веры"
13 ИЮЛЯ 2024
В эфир вышла программа "Існасць" о минском приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
4 МАЯ 2024
"Все по молитвам дается, только стараться надо". Простыми словами о главном: интервью с мастером-резчиком Алексеем Хацкевичем
27 АПРЕЛЯ 2024
В программе «Прикосновение к свету» о Лазаревой субботе рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
30 МАРТА 2024
Интервью священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова (2-я часть)
24 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения «СИЛА ВЕРЫ» взяла интервью у священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова
19 МАРТА 2024
Программа "Сила веры" рассказала о премии "За духовное возрождение". В числе первых награжденных - протоиерей Игорь Коростелев
14 МАРТА 2024
26 января в эфир на телеканале "Беларусь 3" вышла программа "СИЛА ВЕРЫ", посвященная знакомству с Минским приходом храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
27 ДЕКАБРЯ 2023
ВРЕМЯ ДУХОВНОГО ВОЗРОЖДЕНИЯ
22 ДЕКАБРЯ 2023
Интервью светлой памяти протоиерея Сергия Гордуна - в программе "Сила веры" рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
  Просвещение

28 МАЯ 2024
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.