Выйшаў у свет Беларускі праваслаўны каляндар на 2014 год

  Выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска пры ўдзеле брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў ажыццявіла выданне «Беларускага праваслаўнага календара на 2014 год».

У выданні размешчаны звод імёнаў святых, якія ўшаноўваюцца Праваслаўнай Царквой. У дадатку змешчаны матэрыял, прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых (1984), прыведзены звесткі пра храмы і манастыры, асвечаныя ў гонар святых зямлі Беларускай.

Каляндар змяшчае нарыс протаіерэя Плакіда Янкоўскага, прысвячаны вядомаму багаслову, славісту і педагогу протаіерэю Міхаілу Баброўскаму. Змешчаны таксама і асобныя прадмовы асветніка і першадрукара Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
/ sobor.by/ sppsobor.by

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.