| | 28 НОЯБРЯ 2013 (Четверг) 14:08:02 Увазе чытачоў прапануецца чарговы нумар маладзёжнага праваслаўнага часопіса «Пакаленне». Тэма апошняга ў гэтым годзе нумара даволі правакацыйная - «Раскол».
Карэспандэнты не ставілі перед сабой мэту даць вычарпальныя адказы па дадзенай тэме, але, між тым, яны спрабуюць падштурхнуць людзей да разважання над ёй. На тэму пераадолення і недапушчэння расколаў ў інтэрв'ю рубрыкі «Анфас» разважае архіепіскап Гродненскі і Ваўкавыскі Арцемій.
Па словах стваральнікаў нумара, вокладка, на якой размешчана ілюстрацыя каштана, з восеньскай парой суадносіцца толькі ўскосна. На самой справе спелы каштан сімвалізуе горад Кіеў, які наведалі журналісты падчас работы над нумарам ў імкненні асвяціць тэму украінскага расколу.
«Чаму для часопіса выбрана тэма «Раскол «? Нам стала цікава, чаму людзі вырашаюць, часам, акрэсліць палачкай на зямлі вакол сябе кола і сказаць: «Гэта маё і я тут кірую «? Цікава, чаму ў пошуку ісціны яны бягуць прэч ад вытока гэтай ісціны альбо не задумваюцца аб сэнсе чалавечага існаванняці? Аб чым думаюць гэтыя людзі? Задаючы пытанні там, дзе праблема ёсць, можна таксама ж проста атрымаць адказы, каб не дапусціць з'яўлення апошняй там, дзе яе няма» — тлумачыць выбар тэмы галоўны рэдактар часопіса.
Сваё меркаванне наконт галоўнага пытання нумара ў інтэрв'ю выказвае архіепіскап Гродненскій і Ваўкавыскі Арцемій. Найперш уладыка прапануе пазбягаць няпраўды ў нашым паўсядзённым жыцці і, вырашаючы ўнесці нейкія змены ў жыццё царкоўнае, улічваць усе яго асаблівасці: «Надо всегда помнить, что ни на один серьёзный вопрос в жизни нет однозначного ответа. Даже в церковном уставе очень часто используется слово «аще»: а если високосный год, а если постный день, а если это попало на четверг, а если это попало на среду – оказывается, тропари поются совершенно в другой тональности и последовательность богослужения иная. Поэтому важно обращать внимание на множество «аще» в нашей жизни и помнить, что в вопросах веры главное правило – не навреди». У іншых рубрыках часопіса можна прачытаць парады па выхаванні дзяцей ў дзіцячым садку, даведацца пра шляхі да Бога святара Уладзіслава Ракуціна і праваслаўнай спявачкі Наталлі Купрыянавай, паразважаць на тэму прызначэння да святарства, пазнаёмяцца з беларускім мастаком-ілюстратарам Паўлам Татарнікавым і інш.
Часопіс «Пакаленне» можно набыць у царкоўных крамах вашага горада альбо атрымліваць па падпісцы. Нагадваем, што падпіску на I паўгоддзе 2014 года можна аформіць да 20 снежня 2013 года ў любым паштовым аддзяленні Республікі і праз сістэму «Інтэрнет падпіска», пры дапамозе разлікова-даведачных тэрміналаў. Падпісной індэкс часопіса: для фізічных асоб - 00156, для для арганізацый і ўстаноў – 001562. / sobor.by/ (просмотров 7699) |