| | 11 ДЕКАБРЯ 2012 (Вторник) 10:21:24 Пераклад малітваў з царкоўнаславянскай і грэчаскай моў ажыццявіў протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя, прафесар Мінскіх духоўных школ. Ім жа падрыхтаваны прадмовы, першая з якіх датычыць малітвенага правіла і яго значэння ў жыцці хрысціяніна, другая прысвечана падрыхтоўцы да Прычашчэння і асаблівасцям падрыхтоўкі да Прычашчэння на Пасху і на Пасхальным тыдні.
У параўнанні з 1-м выданнем Малітваслова, якое выйшла ў 2004 годзе, новае выданне дапоўнена трыма канонамі, неабходнымі пры падрыхтоўцы да Прычашчэння, а таксама Пасхальным канонам.
У выданні Малітваслова ўзялі ўдзел Мінскае Епархіяльнае Упраўленне, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, Брацтва у гонар Віленскіх мучанікаў і прадстаўнікі беларускай праваслаўнай дыяспары.
Новае выданне прысвечана 1020-годдзю Праваслаўнай Царквы ў Беларусі.
Набыць “Праваслаўны малітваслоў” можна ў кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска (вул. Ракаўская, 4).
/ sobor.by/ sppsobor.by (просмотров 3435) |