Збіраем падарункі для дзетак з чэхаўшчынскай школы-інтэрната!

  У святочныя дні пасля Нараджэння Хрыстова моладзевае брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска па добрай традыцыі арганізуе паездку ў дапаможную школу-інтэрнат у Чэхаўшчыне (Валожынскі раён). У дарогу з братчыкамі да дзяцей паезде і Дзед Мароз са Снягурачкай. Але каб напоўніць мех старога падарункамі, неабходна дапамога кожнага з нас!

У чэхаўшчынскай школе-інтэрнаце вучацца 70 чалавек ад 7 да 18 гадоў. У якасці падарункаў для дзяцей могуць быць:

- шампунь, мыла, зубныя пасты і шчоткі;

- шкарпэткі;

- лямпачкі накальвання;

- развіваючыя цацкі і гульні;

- канцылярскія тавары;

- адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак.

Калі вы жадаеце паўдзельнічаць у добрай справе і зрабіць свята для малых і падлеткаў, далучайцеся! Збор падарункаў працягнецца да 15 студзеня. Пакінуць іх можна ў мінскім прыходзе іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”: на вахце навучальнага корпуса, з пазнакай “Для інтэрната ў Чэхаўшчыне”.

Адрас прыхода: вул. Прытыцкага, 65 (ст.м. “Спартыўная”).

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.