| | 18 АПРЕЛЯ 2014 (Пятница) 03:20:18 Святая і Вялікая Пятніца…У гэты дзень Гасподзь быў распяты, і ў канцы дня Ён быў зняты з крыжа і пакладзены ў магілу. І ў гэты дзень адбываецца ўрачыстае і жалобнае богаслужэнне з вынасам святой Плашчаніцы - вялікага палатна, на якім мы бачым ікону Госпада Іісуса Хрыста ў поўны рост, калі Ён ляжыць у магіле.
Святая і Вялікая Пятніца - самы строгі дзень посту. Паводле царкоўнага устава, у гэты дзень пажадана зусім не ўжываць ежу. Але цяжка, канешне, бывае і тым, хто працуе ў гэты дзень, і нават тым, у каго толькі хатнія абавязкі, таму што перад святам шмат спраў і дома бывае. Таму захавалася традыцыя: нічога не спажываць да гэтага богаслужэння, якое звычайна бывае ў две, у тры, у чатыры гадзіны дня.
І калі святая Плашчаніца выносіцца на сярэдзіну храма, у канцы богаслужэння ўсе мы падыходзім, і кланяемся, і цалуем святую Плашчаніцу. Цалуем ногі Хрыстовы, рукі Хрыстовы прабітыя і ведаем, што Гасподзь быў адданы на смерць, перацярпеў мукі дзеля нас, дзеля нашага спасення, дзеля нашай Вечнасці. Таму ў гэты дзень, у Вялікую Пятніцу, усе пастараемся прыкласціся да святой Плашчаніцы, нават калі ў кагосьці працоўны дзень заканчваецца пазней. Храмы будуць адчынены, і можна будзе падысці, пакланіцца Госпаду і прынесці пакаянне ў сваіх грахах.
У Пятніцу, паводле царкоўнага устава, не служыцца Літургія, але звычайна бывае споведзь, таму што ў наступны дзень, у Вялікую Суботу, ужо служыцца Боская літургія, і многія перад Пасхай, у гэты апошні дзень Вялікага Посту, хочуць прычасціцца святых Хрыстовых таямніц. / sobor.by/ Протаіерэй Сергій Гардун (просмотров 8294) |