Святая і Вялікая Субота

 
  
19 АПРЕЛЯ 2014 (Суббота) 03:27:11
У царкоўнай службе гэтага дня сустракаюцца такія словы: “Сия суббота есть преблагословенная”. Чаму? Здавалася б, прайшла трагічная Вялікая Пятніца, і Гасподзь пахаваны ляжыць Сваім целам у магіле. Чаму ж яна “преблагословенная”?
Царква вучыць, што гэты дзень, дзень Вялікай Суботы, – гэта сапраўдны дзень спакою. Такога спакою, адпачынку, які сам Творца свету, Гасподзь, Які стаў чалавекам, пасля гэтых страшных пакут Вялікай Пятніцы, нарэшце, супакоіўся. Знайшоў спакой, і целам Сваім спачывае. І пры гэтым душою Сваёю Гасподзь сыходзіць у пекла і адтуль вызваляе, выводзіць усіх старазапаветных праведнікаў, якія доўга чакалі, як у турме, як у вязніцы чакалі гэтага дня вызвалення з пекла. Нарэшце, прыйшоў гэты час.
Вялікая Субота – гэта ўжо дзень, можна сказаць, пераходу да самой Пасхі. Бо Пасха - гэта таямніца перамогі над смерцю. І вось пакуль не стаў яўным сам факт Уваскрашэння, пакуль яшчэ не ўбачылі апосталы Хрыста ўваскрэслага, тое, што нам адкрыта у Святым Пісанні, - сыходжанне душы Хрыстовай у пекла і разбурэнне пекла – гэта ўжо перамога Хрыста над смерцю. Яна яшчэ небачная нашымі фізічнымі вачыма, але яна рэальная.
Са страхам і трымценнем мы стаім у гэты дзень на чароўнай Літургіі, і Царква нас заклікае да асаблівай засяроджанасці: ”Да молчит всякая плоть человечья, и ничтоже земное в себе да помышляет”. Калі Гасподзь ляжыць у супакаенні, то і ў нас павінен быць гэты ўнутраны супакой, гэтая засяроджанасць, гэтае сузіранне таямніцы Хрыста, Які целам Сваім у магіле, душою ў пекле, і разам з тым Ён з разбойнікам, якому абяцаў перад Сваёй смерцю “Сёння будзеш са Мною ў раі”.
Вялікая Субота. Мы пакланяемся Госпаду пахаванаму, і мы чакаем, чакаем яго Ўваскрасення.
На чароўнай Літургіі чытаецца пятнаццаць парымій - старазапаветных чытанняў, у якіх раскрываюцца гэтыя падзеі смерці Гасподняй, пахавання Гасподняга. Падзея адкуплення, як яна прадказвалася праз стагоддзі, як яна была яўлена ў правобразах. І вось нам важна гэта перажыць, гэта ўважліва праслухаць і прыняць. Прыняць для таго, каб духоўны вопыт наш пасля гэтай малітвы, пасля гэтай службы Вялікай Суботы, стаў большым. Каб мы зрабілі апошні наш крок ратавання да светлай і радаснай Пасхі, да Святога Вялікадня.
/ sobor.by/ Протаіерэй Сергій Гардун
(просмотров 5379)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Видеовыступления

18 АВГУСТА 2025 (Понед
Обращение настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
29 МАЯ 2025 (Ч
Экстренное сообщение протоиерея Игоря Коростелева
4 МАЯ 2025 (В
Важное обращение от настоятеля прихода протоиерея Игоря Коростелева
2 ДЕКАБРЯ 2024 (Понед
Экстренное сообщение настоятеля скорбящинского прихода Минска протоиерея Игоря Коростелева (видео)
24 НОЯБРЯ 2024 (Воск
Объявление настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
23 ОКТЯБРЯ 2024 (Среда
Экстренное обращение настоятеля прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Игоря Коростелева
20 НОЯБРЯ 2023 (Поне
Воскрешение дочери Иаира. Проповедь протоиерея Александра Пронина
28 АВГУСТА 2023 (Понед
Успение Пресвятой Богородицы. Проповедь протоиерея Александра Пронина
7 АВГУСТА 2023 (Понед
Хождение по водам. Проповедь протоиерея Александра Пронина.
6 ДЕКАБРЯ 2020 (Воскр
Притча о безумном богаче. Проповедь протоиерея Виктора Мельникова
16 МАРТА 2020 (Пон
Коронавирусная инфекция. Как быть, что делать? Отвечает протоиерей Игорь Коростелёв
11 ФЕВРАЛЯ 2020 (Вторн
Встреча с пастырем. Протоиерей Игорь Коростелёв ответил на вопросы прихожан

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.