Вялікая Серада – гэта дзень вялiкага пакаяння i вялiкай здрады

 
  
16 АПРЕЛЯ 2014 (Среда) 03:03:16

Сёння Святая и Вялiкая Серада. Апошнiя днi перад Пасхай па царкоўным календары пазначаюцца словамі “Святы” і “Вялікі”.  І вось сёння Вялікая Серада. Чаму? Таму, што ў гэтыя дні Царква хоча, каб кожны з нас апошнія дні зямного жыцця Госпада прайшоў разам з Iм. Што адбылося ў сераду, перад смерцю Спасіцеля? Дзве галоўныя падзеі.

Жанчына-блудніца прыйшла да Госпада і раскаялася ў сваіх грахах,  сваімі слязьмі абмыла Яго ногі і валасамі сваімі выцерла іх. І Гасподзь прыняў гэтае пакаянне, дараваў ёй грахі.  Для ўсіх нас застаўся гэты прыклад шчырага пакаяння жанчыны, якая доўгі час жыла зусім іншым жыццём.  Гасподзь ёй сказаў вельмі важныя словы: “Адпускаюцца грахі твае Мной за тое, што ты узлюбіла Бога”. І гэта сапраўды загадка для нас: як жанчына, якая, можна сказаць, прывыкла да жыцця грахоўнага, магла так узлюбіць, так пакаяцца, што Гасподзь убачыў сапраўдную глыбіню яе пакаяння і сілу яе любові.

І вось разам з гэтай падзеяй узгадваецца іншая падзея, трагічная падзея. Адзін з дванаццаці бліжэйшых вучняў Госпада -  Іуда -  ідзе да першасвятароў  і прапануе ім выдаць Госпада. Яны даюць яму трыццаць срэбранікаў - ён бярэ  і думае, як і ў які час дапамагчы арыштаваць Госпада...

Вялікая Серада – гэта дзень здрады Іуды. Гэта страшны, трагічны выпадак, які нам паказвае, як  блізкі чалавек можа аказацца  здраднікам. Царква звяртае ўвагу і на тое, як Іуда паквапіўся вось на гэтыя срэбранікі, на гэтыя грошы, якія яму прапанавалі. І да кожнага з нас яна  звяртаецца з настаўленнем. Многа раз, на службе асабліва, паўтараем, што менавіта срэбралюбства было адной з прычын гэтай здрады.

У Вялікую Сераду служыцца апошняя Літургія раней асвячоных Дароў. Літургія асаблівая, напоўненая пакаянным настроем і асаблівымі спевамі. І ў канцы гэтай Літургіі святар просіць прабачэння ў прыхаджан, а яны просяць прабачэння  ў яго за ўсе саграшэнні, якія былі ў час святой Чатырохдзесятніцы, у час Вялікага Посту.

/ sobor.by/ Протаіерэй Сергій Гардун

(просмотров 4533)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Видеовыступления

18 АВГУСТА 2025 (Понед
Обращение настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
29 МАЯ 2025 (Ч
Экстренное сообщение протоиерея Игоря Коростелева
4 МАЯ 2025 (В
Важное обращение от настоятеля прихода протоиерея Игоря Коростелева
2 ДЕКАБРЯ 2024 (Понед
Экстренное сообщение настоятеля скорбящинского прихода Минска протоиерея Игоря Коростелева (видео)
24 НОЯБРЯ 2024 (Воск
Объявление настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
23 ОКТЯБРЯ 2024 (Среда
Экстренное обращение настоятеля прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Игоря Коростелева
20 НОЯБРЯ 2023 (Поне
Воскрешение дочери Иаира. Проповедь протоиерея Александра Пронина
28 АВГУСТА 2023 (Понед
Успение Пресвятой Богородицы. Проповедь протоиерея Александра Пронина
7 АВГУСТА 2023 (Понед
Хождение по водам. Проповедь протоиерея Александра Пронина.
6 ДЕКАБРЯ 2020 (Воскр
Притча о безумном богаче. Проповедь протоиерея Виктора Мельникова
16 МАРТА 2020 (Пон
Коронавирусная инфекция. Как быть, что делать? Отвечает протоиерей Игорь Коростелёв
11 ФЕВРАЛЯ 2020 (Вторн
Встреча с пастырем. Протоиерей Игорь Коростелёв ответил на вопросы прихожан

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.