Пра Барысаглебскую капліцу-музей Першай сусветнай вайны раскажа праграма “Святло душы”

 
  
16 НОЯБРЯ 2018 (Пятница) 10:14:27
17 лістапада на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць праграма "Святло душы", якая раскажа пра Барысаглебскую капліцу-музей Першай сусветнай вайны.

Многім вядома невялічкая вёска Заброддзе на вілейшчыне, дзе знаходзіцца праваслаўная капліца ў гонар князёў Барыса і Глеба з музеем Першай сусветнай вайны. Там сабраны артэфакты - сведкі баявых дзеянняў. Стварылі яго Барыс Барысавіч і Валянціна Пятроўна Цітовічы - творчая сям'я, якая пасялілася тут шмат гадоў таму. Распытаўшы месцічаў, сталі вызначаць помнікамі месцы воінскіх пахаванняў.

У наш час Цітовічамі створаны мемарыялы ля Рускага сяла, вёсак Папоўцы, Заброддзе, Бараўцы. І сто гадоў таму нашы суайчыннікі па ўласнай ініцыятыве ставілі помнікі салдатам Першай сусветнай. Іх фотаздымкі захавала гісторыя.

Адным з апошніх ля капліцы ўстяляваны каменны знак у гонар генерала ад інфантэрыі Уладзіміра Смірнова. Ён камандаваў Другім фронтам, лінія якога праходзіла праз вілейшчыну.

Воінскі шлях палкаводца пачынаўся на беларускай зямлі. Ён скончыў Полацкі кадэцкі корпус і першым месцам службы паручніка Смірнова стаў Полацкі пяхотны полк. Быў удзельнікам трох войнаў - руска-турэцкай, японскай і Першай сусветнай. У сталым узросце генерал Смірноў прайшоў сваю апошнюю вайну, быў узяты заложнікам і зарублены шашкамі ў 1918 годзе ў Пяцігорску.

Напярэдадні 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны супрацоўнікам Вілейскага краязнаўчага музея Андрэем Кракоткам у маскоўскіх архівах знойдзены імёны больш чым 350 воінаў, якія змагаліся на вілейшчыне, а ўсяго звыш 1500 чалавек, адзначаны на воінскіх пахаваннях.

Слухайце праграму “Святло душы” 17 лістапада ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”.

У перадачы гучаць урыўкі кампазіцыі “Лісткі з паходнага сшытка” Валянціны Пятроўны Цітовіч, створанай паводле твораў удзельнікаў Вялікай вайны - Мікалая Гумілёва, Іллі Эрэнбурга, Валянціны Катаевай, князя Уладзіміра Палея і франтавых пісьмаў./ sobor.by/

(просмотров 2996)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

1 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.
Loading...