Члены мінскага брацтва Уладзіміра Хіраска з падлеткамі з Дзіцячага дома №5 здзейснілі двухдзённы паход

  8-9 чэрвеня члены брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" здзейснілі пешы паход са сваімі падначаленымі з дзіцячага дома № 5 горада Мінска. Дадзены двухдзённы паход стаў юбілейным, пятым па ліку.

Сёлета здзейсніць падарожжа стала магчымым толькі дзякуючы намаганням турыстычнага клуба "Алеут" пры мінскім прыходзе святой Анастасіі Вузарашальніцы. Клуб узначальвае былы старшыня брацтва Іван Ананчыкаў. Заняткі, падрыхтоўка да паходаў адбываюцца ў часовым будынку прыхода, а таксама на тэрыторыі дзіцячага дома № 5. Удзельнікі клуба не губляюць бадзёры настрой, імкнуцца да ўдасканалення сваіх магчымасцяў, а таксама запрашаюць далучыцца да сваёй дзейнасці.

Суботнім ранкам удзельнікі паходу ў колькасці 11 чалавек накіраваліся на прыпыначны пункт "Інстытут Культуры", з якога ўзялі накірунак у бок горада Стоўбцы. У гэтым годзе сярод удзельнікаў, якім было больш за 13 гадоў, не было ні адной дзяўчыны з-за таго, што маршрут абяцаў быць вельмі складаным. Турысты павінны былі прайсці ў агульнай колькасці каля 40 кіламетраў, не ўлічваючы пераезду.

Да адпраўнай кропкі пешага шляху падарожнікі бавілі час вясёлымі спевамі пад акампанімент гітары і баяна, якія падтрымлівалі з захапленнем пасажыры цягніка. Даехаўшы да прыпыначнага пункту "Сінява", турысты высадзіліся і направіліся ў бок Мікалаеўшчыны. Пераадольваючы даволі складаны шлях праз палі, вёскі, лясы, турысты знаёміліся з мясцовымі жыхарамі, а таксама флорай і фаунай, па магчымасці вывучаючы іх. Адзін з братчыкаў нядаўна прыдбаў сялібу ў адной з вёсак, якая была ўключана ў маршрут. І турысты, карыстаючыся магчымасцю, завіталі да яго ў госці.

Пераадольваючы стомленнасць, што зусім не дзіўна, так як надвор'е выдалася даволі спякотным, падарожнікі ў першы дзень прайшлі 16,8 км. Але адпачываць не было калі, трэба было разбіваць лагер. Вопытныя турысты хутка справіліся з дадзенай задачай. І як узнагароду прынялі дазвол ад дарослых пакупацца ў Нёмане. Акрамя смачнай вячэры, зробленай сваімі рукамі, падлеткаў чакалі спевы пад гітару ля кастра, а таксама малітвы. Нягледзячы на стомленнасць, некаторыя ўсе ж не імкнуліся да адпачынку і вывучалі магчымасць арыентавання па зорках.

Раніцай удзельнікі паходу памаліліся на Літургіі і прычасціліся ў мясцовай царкве ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца. З вотпустам святара ўсе пабеглі назад у лагер, каб хуценька паабедаць, нарыхтаваць ежу на зваротны шлях і сабраць рэчы. Справіўшыся з пастаўленай задачай, падарожнікі рушылі дамоў. Ісці было, напэўна, яшчэ складаней, чым напярэдадні, таму што сказвалася стомленнасць і быў абмежаваны час раскладам электычак на Мінск. Але, нягледзячы на гэта, хлопцы спыняліся толькі на прыпынкі для перакусаў і каб паласавацца суніцамі, якія трапляліся па дарозе. На зваротным шляху таксама трапляліся лясныя жывёлы, сустрэча з якімі вельмі радавала дзяцей.

Традыцыйна ў электрычцы не сціхалі спевы, якія падтрымлівалі пасажыры. Такім чынам, усе жывыя, здаровыя і вельмі задаволеныя прыйшлі ў дзіцячы дом, з якога і пачалі сваё падарожжа, якое, спадзяюцца братчыкі, будзе мець свой працяг.

/ sobor.by/

(просмотров 3134)





Новости разделов:

Братство Сщмч. Владимира Хираско

4 МАРТА 2026 (Сре
Приходское братство священномученика Владимира Хираско душевно провело свой "братский" день
2 МАРТА 2026 (Пон
Вечером 2 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на чаепитие
18 ФЕВРАЛЯ 2026 (Среда
Братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало Масленицу
11 ФЕВРАЛЯ 2026 (Среда
Братство священномученика Владимира Хираско организовало познавательное мероприятие на тему "Что такое время"?
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
"Что такое время?". 9 февраля братство сщмч. Владимира Хираско приглашает православных минчан на встречу
28 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
О творчестве Достоевского и любимых произведениях шел разговор на литературном вечере Братства священномученика Владимра Хираско
26 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Вечером 26 января в нашем приходе состоится литературная встреча "Любимые страницы книг Ф.М. Достоевского". Приглашаем!
13 ЯНВАРЯ 2026 (Втор
Братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало Рождество Христово
9 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Братчики организовали поэтический вечер с участием поэтессы Екатерины Стройловой
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
30 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
27 октября братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало "свой" день
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь
  Приход Всех Скорбящих Радость

5 МАРТА 2026 (Чет
6 марта "Логос" приглашает молодых братьев и сестер на встречу "Открытая Библия"
4 МАРТА 2026 (Сре
Клирик прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" протоиерей Виктор Мельников в программе «Прикосновение к свету» ответил на овпросы о Великом посте
4 МАРТА 2026 (Сре
Слово протоиерея Виктора Мельникова в праздник Сретения Господня
4 МАРТА 2026 (Сре
Приходское братство священномученика Владимира Хираско душевно провело свой "братский" день
3 МАРТА 2026 (Вто
Расписание встреч молодежно-просветительского движения «Логос» на март
3 МАРТА 2026 (Вто
В приходе состоялось соборование для людей с ограниченными возможностями и для сестер милосердия
2 МАРТА 2026 (Пон
7 марта - ближайшая Родительская суббота Великого поста
2 МАРТА 2026 (Пон
Богослужение в неделю Торжества Православия. Фоторепортаж из храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
2 МАРТА 2026 (Пон
10 марта в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится соборование
2 МАРТА 2026 (Пон
Торжество Православия. Прововедь епископа Несвижского Авксентия
2 МАРТА 2026 (Пон
Вечером 2 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на чаепитие
28 ФЕВРАЛЯ 2026 (Суббо
Расписание богослужений в нашем приходе на март

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.