14 мая ў Мінску - прэзентацыя альбома “Соль зямлі” камернага хору “Салютарыс”

  14 мая ў канцэртнай зале Нацыянальнай школы прыгажосці (Мінск, вул.Мельнікайтэ, 4) камерны хор “Салютарыс” прэзентуе альбом “Sal Terrae – Соль зямлі” пры ўдзеле тэатра пластычнага танца “Альтана” і з відэаінсталяцыяй ад студыі “Instar”.

Грант на запіс альбома “Салютарыс” атрымаў, перамогшы ў конкурсе сацыяльных і культурных праектаў “Social Weekend Belarus 2016”, атрымаўшы фінансавую падтрымку ад Ю. Зісера. Асноваю альбома сталі сучасныя аранжыроўкі і стылізацыі беларускіх народных песен, спецыяльна падрыхтаваных для “Салютарыс” беларускімі кампазітарамі. Мэтаю праекта было падтрымаць маладых кампазітараў Беларусі ў напісанні харавой музыкі і захаванні традыцый беларускага харавога мастацтва. Па значнасці прэзентацыя можа лічыцца адной з найважнейшых для нацыянальнай культуры падзеяў года.

Соль зямлі Sal Terrae

Соль зямлі — глыбіннае, прыроднае, сутнаснае паняцце і адначасова метафара, якою вызначаюць чалавека — соль нашага свету.

Мы ўсе аднолькава перажываем самую сутнасць жыцця: нараджэнне новага чалавека, сталенне, шчасце і боль першага кахання, жарсць, расстанне, перамогі і страты… Гэта знаёма кожнаму і блізка чалавечаму сэрцу, незалежна ад таго, на якой мове пра гэта гавораць… або спяваюць.

Гэты альбом — нашая спроба нагадаць слухачам пра самыя важныя рэчы, вехі чалавечага жыцця, сугучныя таксама і прыродзе, яе адвечным цыклам у няспынным нараджэнні і паміранні, яе прыгажосці і сіле. Мы жадаем, каб вы перажылі эмоцыі, укладзеныя ў гэтыя спевы кампазітарамі, аўтарамі і выканаўцамі, і сярод мітусні і шалёнага рытму сучаснага жыцця вастрэй адчулі: вы — людзі, вы — соль зямлі.

Камерны хор "Салютарыс"

Змешаны аматарскі хор, заснаваны ў 2007 г. Вольгай Янум, выконвае музыку розных кірункаў, у тым ліку і кампазіцыі, напісаныя адмыслова для хору. "Салютарыс" вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, удзельнічае ў фестывалях і конкурсах харавога мастацтва, займаючы ў іх прызавыя месцы. За 10 гадоў існавання хор наведаў з канцэртамі ўжо 16 краінаў: Вялікабрытанію, Балгарыю, Германію, Ірландыю, Іспанію, Італію, Латвію, Літву, Польшчу, Расію, Сербію, Славенію, Францыю, Украіну, Чарнагорыю, Эстонію.

Адметнасцю хору з’яўляецца тое, што ў ім спяваюць людзі розных прафесій, неабавязкова з прафесійнай музычнай адукацыяй. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да музыкі і харавога мастацтва і жаданне ствараць прыгажосць.

Дырыжор і мастацкі кіраўнік хору "Салютарыс" Вольга Янум

У 1994 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях харавога дырыжыравання і вакалу.

З 1993 г. з’яўляецца рэгентам вялікага хору ў царкве Маці Божай "Усіх тужлівых радасць" ў Мінску.

З 1995 г. навучае вакалу і харавому спеву ў Мінскай праваслаўнай духоўнай вучэльні.

З 2007 г. выкладае на факультэце харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У гэтым жа годзе заснавала камерны хор "Салютарыс", які стаў пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У 2008-2010 гг. працавала галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі.

За сваю працу Вольга Янум узнагароджаная Ордэнам Роўнаапостальнай княгіні Вольгі ІІІ ступені, медалём св. Еўфрасінні Полацкай і іншымі ўзнагародамі

Тэатр пластычнага танца “Альтана”

Творчасць “Альтаны” – гэта сінтэз любові да класічнага танца і яго эстэтыкі і жывой зацікаўленасці ў сучасных кірунках і свабоднай пластыцы. У 2015 г. тэатр стаў лаўрэатам ІІІ прэміі беларускага конкурсу сучаснай харэаграфіі IFMC у Віцебску. Мастацкі кіраўнік: Ганна Корзік.

У нашым канцэрце ў выкананні артыстаў тэатра адбудуцца незвычайныя пластычныя імправізацыі, якія ствараюць казачную атмасферу і арганічна гарманіруюць з гукавай палітрай гэткіх жа незвычайных харавых твораў.

Кампазітары, удзельнікі праекта:

Анастасія Бендэрская

Таленавітая студэнтка 5 курса кафедры кампазіцыі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Спявае ў хоры "Салютарыс" з восені 2013 г., дзе і пачала кар’еру харавога кампазітара. Яе творы ляглі ў аснову альбома "Соль зямлі" і адзначаныя ўзнагародамі на міжнародных конкурсах.

Вольга Вараб’ёва

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кафедры фартэпіяна. Кампазітар, салістка і мастацкі кіраўнік вядомага вакальнага ансамбля "Камерата".

Вольга Падгайская

Выпускніца кафедраў кампазіцыі і арганаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Удзельніца ансамбляў новай камернай музыкі "Five-storey ensemble" і "Rational diet". Лаўрэат міжнароднага конкурсу кампазітараў у Санкт-Пецярбургу (2014), стыпендыят польскай дзяржаўнай праграмы "Gaude Polonia".

Андрэй Саўрыцкі

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кафедры харавога дырыжыравання. Дырыжор Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі. Выкладчык на кафедры харавога дырыжыравання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Узнагароджаны Нацыянальнай музычнай прэміяй як лепшы аранжыроўшчык (2014).

Ігар Янкоўскі

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Акадэмій музыкі у Быдгашчы і Варшаве (Польшча). Лаўрэат многіх конкурсаў кампазітараў, аўтар больш за 100 харавых твораў. Узнагароджаны прэміяй Міністэрства культуры Польшчы (2014). Дырэктар Міжнароднага культурнага фонду "MSM UNICUM", які арганізуе канцэрты і фестывалі беларускай культуры ў Польшчы.

Канстанцін Яськоў

Выпускнік кафедраў кампазіцыі і дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Стыпендыят польскай дзяржаўнай праграмы "Gaude Polonia". Кандыдат навук, мастацтвазнаўца. Выкладчык кафедры беларускай народнай спеўнай творчасці ў Беларускім Дзяржаўным Універсітэце Культуры і Мастацтва./ sobor.by/
(просмотров 3422)





Новости разделов:

Анонс события

3 МАРТА 2026 (Вто
Расписание встреч молодежно-просветительского движения «Логос» на март
2 МАРТА 2026 (Пон
Начался прием работ на конкурс digital-рисунков «Пасхальная весть»
2 МАРТА 2026 (Пон
10 марта в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится соборование
27 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Частица Пояса Пресвятой Богородицы будет принесена в пределы Белорусского Экзархата
27 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
25 марта в Витебске состоится семинар для педагогов. Участие бесплатное
20 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Педагогов приглашают на семинар «Культура личности и духовные ценности семьи: путь к гармонии и созиданию». Участие бесплатное
16 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
7, 8 и 9 марта лучшие белорусские хоры выступят с концертами «Песнопения Великого поста. Время покаяния» в минском храме иконы «Всех скорбящих Радость» и Белгосфилармонии
13 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
В Национальной библиотеке Беларуси 16–17 апреля состоятся ХХII Международные книговедческие чтения
10 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
21-22 февраля в городе Бобруйске пройдет молодежный съезд Белорусского Экзархата
5 ФЕВРАЛЯ 2026 (Четве
Институт теологии БГУ объявляет набор на обучающий курс «Семейные конфликты и способы их урегулирования»
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
О психологии отцовства и отличиях мужского воспитания от женского расскажет минчанам семейный психолог
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
С 13 по 14 февраля в д. Крюковщина Смолевичского района пройдет II Сретенский семейный слет
  Приход Всех Скорбящих Радость

5 МАРТА 2026 (Чет
6 марта "Логос" приглашает молодых братьев и сестер на встречу "Открытая Библия"
4 МАРТА 2026 (Сре
Клирик прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" протоиерей Виктор Мельников в программе «Прикосновение к свету» ответил на овпросы о Великом посте
4 МАРТА 2026 (Сре
Слово протоиерея Виктора Мельникова в праздник Сретения Господня
4 МАРТА 2026 (Сре
Приходское братство священномученика Владимира Хираско душевно провело свой "братский" день
3 МАРТА 2026 (Вто
Расписание встреч молодежно-просветительского движения «Логос» на март
3 МАРТА 2026 (Вто
В приходе состоялось соборование для людей с ограниченными возможностями и для сестер милосердия
2 МАРТА 2026 (Пон
7 марта - ближайшая Родительская суббота Великого поста
2 МАРТА 2026 (Пон
Богослужение в неделю Торжества Православия. Фоторепортаж из храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
2 МАРТА 2026 (Пон
10 марта в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится соборование
2 МАРТА 2026 (Пон
Торжество Православия. Прововедь епископа Несвижского Авксентия
2 МАРТА 2026 (Пон
Вечером 2 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на чаепитие
28 ФЕВРАЛЯ 2026 (Суббо
Расписание богослужений в нашем приходе на март

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.