Запрашаецца моладзь у археалагічную валанцёрскую групу пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім манастыры

  У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2020 годзе група будзе дзейнічаць з 13 па 31 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці частку летніх канікул у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай справай.

Асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах і іншых праваслаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў (з 16 год), якія наведвалі нядзельныя школы пры царкоўных прыходах. Мэта – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Валанцёры працуюць на археалагічных раскопках, праводзяцца таксама лекцыі, літаратурныя сустрэчы і экскурсіі. Удзельнікамі школьнага ўзросту кіруюць дасведчаныя педагогі. Грашовыя ўзносы для ўдзелу не патрэбны.

Археалагічныя даследаванні вядуцца з 2011 г. па ініцыятыве Лаўрышаўскага манастыра (заснаваны ў XIII стагоддзі), з благаславення архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, а з 2016 г. – і з благаславення мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Даведкі і запіс па эл. адрасе: ekspiedycyja.lauryshava@gmail.com альбо па тэл.: 8 (029) 647 74 30.

На здымках (2019 г.): 1 – раскопкі фундамента Крыжаўздвіжанскай капліцы Лаўрышаўскага манастыра XVI ст., 2 – праца ў падземным збудаванні XVIII ст., 3 – у музеі Лаўрышаўскага манастыра./ sobor.by eparhiya.by

(просмотров 2461)





Новости разделов:

Анонс события

3 МАРТА 2026 (Вто
Расписание встреч молодежно-просветительского движения «Логос» на март
2 МАРТА 2026 (Пон
Начался прием работ на конкурс digital-рисунков «Пасхальная весть»
2 МАРТА 2026 (Пон
10 марта в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится соборование
27 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Частица Пояса Пресвятой Богородицы будет принесена в пределы Белорусского Экзархата
27 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
25 марта в Витебске состоится семинар для педагогов. Участие бесплатное
20 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Педагогов приглашают на семинар «Культура личности и духовные ценности семьи: путь к гармонии и созиданию». Участие бесплатное
16 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
7, 8 и 9 марта лучшие белорусские хоры выступят с концертами «Песнопения Великого поста. Время покаяния» в минском храме иконы «Всех скорбящих Радость» и Белгосфилармонии
13 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
В Национальной библиотеке Беларуси 16–17 апреля состоятся ХХII Международные книговедческие чтения
10 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
21-22 февраля в городе Бобруйске пройдет молодежный съезд Белорусского Экзархата
5 ФЕВРАЛЯ 2026 (Четве
Институт теологии БГУ объявляет набор на обучающий курс «Семейные конфликты и способы их урегулирования»
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
О психологии отцовства и отличиях мужского воспитания от женского расскажет минчанам семейный психолог
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
С 13 по 14 февраля в д. Крюковщина Смолевичского района пройдет II Сретенский семейный слет

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.