| | 11 СЕНТЯБРЯ 2019 (Среда) 14:10:35 8 верасня моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" зладзіла вандроўку на Заслаўскае вадасховішча. Па іншаму яго называюць Мінскім морам.
Бадай апошнія, па-сапраўднаму цёплыя дзянькі братчыкі вырашылі правесці, як яны самі кажуць - "al fresco", у перакладзе з іспанскай мовы - "на свежым паветры". Заўзятары актыўнага адпачынку накіраваліся на поўнач ад Мінску, на Заслаўскае вадасховішча.
На працягу дня моладзь, значную колькасць якой складалі, увогуле, дзеці рознага ўзросту, забаўляла сябе спартыўнымі і інтэлектуальнымі гульнямі, рыхтавала стравы, а потым, добра нагуляўшы апетыт, ужывала іх.
Па словах братчыкаў, галоўнай мэтай падобных акцый з'яўляюцца зносіны паміж сабой.
Калі вы хочаце з цікавасцю і карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65.
Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група у vk./ sobor.by/ (просмотров 2591) |