Квэст у гонар святога Серафіма Жыровіцкага адбудзецца сёння ў Мінску
6 СЕНТЯБРЯ 2017 (Среда) 12:13:10 6 верасня, у дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага, адбудзецца экскурсія і квэст у гонар памяці беларускага вызнаўца веры ХХ стагоддзя, які адчыніў падчас ВАВ 74 зачыненыя савецкімі ўладамі беларускія храмы і быў закатаваны ў сталінскім лагеры прыкладна ў 1946 годзе.Збор экскурсантаў і ўдзельнікаў квэсту — а 18-ай гадзіне ля Свята-Духавага кафедральнага сабора. Экскурсія пачнецца ў Царкоўна-гістарычным музеі Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27). Арганізатар мерапрыемства — экскурсавод, супрацоўнік паломніцкай службы Свята-Елісавецінскага манастыра Таццяна Хамянкова. Пра тое, як гэтая падзея адбылася год таму, можна прачытаць тут: Першы мінскі квэст у гонар памяці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага адбыўся ў Мінску / sobor.by/ (просмотров 1417) |
Новости разделов: