Мінскую моладзь запрашаюць прыняць удзел у жыцці праваслаўнага брацтва
13 НОЯБРЯ 2019 (Среда) 11:54:30 Мінскае праваслаўнае моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" запрашае маладых людзей прыняць удзел у жыцці брацтва. Братчыкамі могуць стаць усе жадаючыя.Жыццё брацтва - гэта: - удзел у паломніцтвах, экскурсіонных паездках і велапаходах - пазнавальныя гутаркі і лекцыі - адпачынак на прыродзе - удзел у дабрачынных акцыях для выхаванцаў мінскага дзіцячага дома № 5 і школы-інтэрната в. Чэхаўчына - арганізацыя спартыўных спаборніцтваў - царкоўна-прыхадское служэнне - пастаноўка спектакляў. Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65. Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група у vk.com. / sobor.by/ (просмотров 2360) |
Новости разделов: