"Незабыўны адпачынак". Моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска здзейсніла падарожжа на прыроду
9 АВГУСТА 2021 (Понедельник) 12:51:38 Суботні дзень, 7 жніўня, для брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага приходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" пачаўся з прыемных збораў і падарожжа на прыроду.Месца для адпачынку было выбрана пад Ракавам, каля ракі Іслач, у некалькіх дзясятках кіламетраў ад Мінска. Надзвычайная прырода, сасновы лес і прыемная кампанія: усе гэта зрабіла адпачынак незабыўным. Мінскае праваслаўнае моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" запрашае маладых людзей прыняць удзел у жыцці брацтва. Братчыкамі могуць стаць усе жадаючыя. Жыццё брацтва - гэта: - удзел у паломніцтвах, экскурсіонных паездках і велапаходах - пазнавальныя гутаркі і лекцыі - адпачынак на прыродзе - удзел у дабрачынных акцыях - арганізацыя спартыўных спаборніцтваў - царкоўна-прыхадское служэнне - пастаноўка спектакляў. Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па панядзелках у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65. Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група ў vk./ sobor.by/ (просмотров 1541) |
Новости разделов: