Святочны форум творчай моладзі упершыню адбудзецца ў Жыровічах 20 мая
20 мая вакол свята Божай Мацi «Жыровiцкая» ўпершыню адкрыецца маладзёвы творчы форум «Жыровiцкі Фэст». Свята пачнецца з архiерэйскай Лiтургii ва Успенскім саборы, якую ўзначаліць Мiтрапалiт Мінскі і Слуцкі Павел.
Пасля ўрачыстага богаслужэння пачнуцца святочныя спевы, танцы i гульнi пад адкрытым небам каля старой Крынічкі. Мэта арганiзатараў – аб’яднаць людзей вакол вялiкага свята, якое штогод адбываецца ў адным з прыгажэйшых месцаў Беларусі, звязаным з Жыровічкай іконай Божай Мацi «Жыровiцкая».
Арганізатары свята запрашаюць да ўдзелу спевакоў, танцораў, акцёраў, рамеснiкаў i iнш. Калi ласка, тэлефануйце арганізатарам: маб. – 8 029 5253378(МТС), 8 029 9133673(Вел.) і пішыце: missiacentr@mail.ru.
Па электроннай пошце трэба адправiць заяўку, у якой пазначыць iмя, прозвiшча i творчыя нумары.