Выйшаў новы нумар журнала «Пакаленне»

 
  
28 ФЕВРАЛЯ 2014 (Пятница) 19:17:49
Першы ў гэтым годзе нумар “Пакалення” ўчора прывезлі з друкарні. Да падпісантаў часопіс прыйдзе ў пачатку сакавіка, “Пакаленне” па-ранейшаму можна будзе адшукаць у шматлікіх храмах краіны і ва ўсіх храмах Гродна. Тэма новага нумару – “Тры праблемы праваслаўных”. Чаму не дзесяць і не трыста? – Адказ у нумары “З трыма крэсламі”.

«У кожнага свае меркаванні наконт трох найбольш актуальных праблем у сучасным праваслаўным свеце, і калі сабраць гэтыя меркаванні разам, з’явіцца шанец адчуць пульс часу, у якім мы жывем. Нельга думаць, быццам групка журналістаў і аўтараў дазналася раптам аб нейкіх запаветных трох і па вялікім сакрэце вырашыла распавесці чытачу ўсё як ёсць. Зусім не! Наш часопіс таксама пытанне, таксама эксперымент, таксама спроба атрымаць адказ», – распавядае галоўны рэдактар выдання Алена Бабіч.

У рубрыцы “Анфас” лютаўскі нумар прапануе чытачам інтэрв’ю з архімандрутам Савай (Мажука) па пытаніі “ТПП”, характэрных менавіта для беларусаў. Тэме нумару прысвечаны кароткі апыт святароў, якія служаць у розных месцах праваслаўнага свету разам са статыстычным апытам усіх жадаючых у інтэрнэце.

“Вялікі рэпартаж” восьмага нумару распавядзе пра своеасаблівае палескае мястэчка Альшаны, дзе ў савецкі час жыхары здолелі дамагчыся дазволу дзяржавы на пабудову царквы. Фотарэпартаж рубрыкі носіць назву “адзін дзень матушкі Наталлі”. Тут у фотаздымках Аляксея Бібікава і ў выразах беларускіх пісіменнікаў адлюстраваны звычайны дзень мнагадзетнай маці.

Але і на бацьку часопіс не забыўся: у артыкуле “Тата можа? – Тата можа ўсё, што заўгодна!” Павел і Ганна Буй спрабуюць адказаць на спрадвечнае пытанне аб тым, які ён – найлепшы тата. Дзіцячую тэму разам з мастачкай падтрымлівае Марыя Дуброўская ў інтэрв’ю з акторам і рэжысёрам Аляксандрам Ждановічам, які займаецца акторскай справай з дзецьмі, хворымі на сіндром Дауна.

Пра “Свой шлях” да Бога расказваюць пісьменніца Галіна Багданава і журналістка Кацярына Асоўская.

Дызайн нумару гэтым разам сіня-шэры і па ўраджаннях спакойны, магчыма, больш стрыманы, чым папярэднія. Прататыпам вокладкі стала фота, зробленае Кацярынай Межавец і ператворанае ў малюнак.
«Скажу крыху неакуратна: тры крэслы як быццам месца ў міру для трох рублёўскіх анёлаў, як запрашэнне на праваслаўную размову ў сучаснасці, тры крэслы, на якіх пакуль ніхто не сядзіць – тры нагоды вылучыць пытанні і абмеркаваць іх з Божай дапамогай», - дзелiцца думкамi Алёна Бабiч. - Сярод стваральнікаў часопісу ёсць негалосная традыцыя называць нумар па вокладцы: нумар з каштанам, нумар з хамелеонам, а вось цяпер нумар з трыма крэсламі. Спачатку на фота было лета, але наша мастачка – ужо іншая Кацярына – зрабіла з летняга фота зімовую карціну са снегам, імглою і нават царквой удалечыні. Крэслы ж засталіся намесцы і гэтым канчаткова замацавалі нашу неафіцыйную, але паказальную назву нумару», – расказала Алена Бабiч.

/ sobor.by/
(просмотров 4005)





Новости разделов:

Молодежь

1 МАРТА 2025
ТВ "Союз". Празднование Всемирного дня православной молодёжи в Варшаве собрало 400 молодых людей со всей Европы
22 ФЕВРАЛЯ 2025
Для жителей Фрунзенского района Минска состоялся кинопоказ фильма «Обитель святой Евфросинии»
30 ЯНВАРЯ 2025
Создано новое направление деятельности братства священномученика Владимира Хираско
19 ОКТЯБРЯ 2024
2 ноября в минской духовной семинарии - день открытых дверей
2 АВГУСТА 2024
Куда поступать: духовные учебные заведения Белорусской Православной Церкви
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
24 НОЯБРЯ 2023
Студенты первого курса Белорусского государственного технологического университета 24 ноября посетили минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
24 ОКТЯБРЯ 2023
Студенты первого курса Белорусского государственного технологического университета 24 октября посетили минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
20 ОКТЯБРЯ 2023
Продолжается прием заявок на участие в X юбилейном Фестивале в защиту жизни и семьи "Ладошка-2023"
19 ОКТЯБРЯ 2023
Начат прием заявок на молодежный конкурс творческих работ «Чистота слова – чистота души»
9 ОКТЯБРЯ 2023
Детский православный лагерь в Салтановщине подвел итоги работы за летний период
1 ОКТЯБРЯ 2023
Подписан план совместной работы между Лингвогуманитарным колледжем и приходом иконы "Всех скорбящих Радость"
  СМИ о Церкви

27 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.
Loading...