Праграма "Святло душы" раскажа пра пераклад Новага Запавету на беларускую мову Біблейскай камісіяй БПЦ
8 ФЕВРАЛЯ 2019 (Пятница) 13:14:47 Шмат гадоў адбывалася праца над перакладам Новага Запавету на беларускую мову. І вось, намаганні Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы атрымалі дзяржаўную ўзнагароду - прэмію “За духоўнае адраджэнне” .Пра асаблівасці перакладу адбудзецца гутарка з членам Біблейскай камісіі, галоўным рэдактарам перакладу прафесарам Мінской духоўнай акадэміі протаіерэем Сергіем Гардуном. Фрагменты Новага Запавету прачытае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі народны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў. Слухайце праграму “Святло душы” 9 лютага ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106,2 FM). Паўтор у 8.30 на канале “Культура” (102,9 FM). Глядзіце і чытайце па тэме: 25 гадоў працы. Новы Запавет пераклалі на беларускую мову з арыгіналу >>> / sobor.by/ (просмотров 2227) |
Новости разделов: