BEL ENG DEU FRA



25 гадоў працы. Новы Запавет пераклалі на беларускую мову з арыгіналу

 

 
  
12 СЕНТЯБРЯ 2017 (Вторник) 14:27:09
На днях у Полацку быў прэзентаваны пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Каб гэта доўгачаканая падзея здейснілася, спатрэбілася 25 гадоў крапатлівай працы. Зрабіла пераклад Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы. У яе склад увайшлі прафесар Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя протаіерэй Аляксандр Пачопка, бакалаўр багаслоўя Іван Чарота, доктар філалагічных навук Уладзімір Васілевіч, кандыдат філалагічных навук Алесь Кароль і кандыдат багаслоўя Таццяна Матрунчык.

Як ішла праца над перакладам і ў чым яго ўнікальнасць – у размове з журналістамі распавёў член Біблейскай камісіі БПЦ протаіерэй Сергій Гардун.

- Ідэя перакласці Новы Запавет на беларускую мову ўзнікла ў канцы 80-х гадоў, як толькі з’явілася перспектыва выдаць такі пераклад, - распавядае айцец Сергій. - Мітрапаліт Філарэт благаславіў стварэнне Беларускай біблейскай камісіі. Яна складаецца са свяшчэннаслужыцеляў, якія акрамя багаслоўскай маюць і філалагічную адукацыю, а таксама з прыхаджан храмаў, сярод якіх дактары філалагічных навук, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мы стварылі такую групу і пачалі працаваць.

Справа ішла доўга. Па-першае, таму што мы нават не ўсе жылі ў Мінску ( так я да 1994 года служыў у Слоніме). Па-другое, у кожнага была асноўная праца (акрамя служэння ў храме, я, напрыклад, выкладаю ў МінДС і МінДА, а таксама ў Інстытуце тэалогіі). Такім чынам, час ад часу выбіралі дзень, у які ўсім можна было прыехаць у Мінск і сустрэцца, і паступова працавалі.

- У чым унікальнасць гэтага перакладу?

- Што важна і істотна – у адрозненні ад іншых перакладаў Новага Запавету на беларускую мову, якія ўжо рабіліся раней (пераклад Васіля Сёмухі, ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, даваенных перакладаў), мы перакладалі з арыгіналу: са старажытнагрэчаскага тэксту.

Што датычыць тэрміналогіі, то ў розных перакладах яна розная. Так тэрміны ў канфесійным плане вельмі адрозніцваюцца. Напрыклад, словы “царква” і “касцёл” абазначаюць будынак для малітвы. Але калі па-ангельску яны будуць гучаць як church (Orthodox or Catholic), то ў нас гэта два розныя словы, якія не замяняюцца адно адным. Гэтак жа будуць адрознівацца і тэрміны ў дачыненні да розных свят царкоўных.

Безумоўна мы рабілі пераклад у першую чаргу для праваслаўных людзей, таму калі ў каталіцкіх перакладах імёны гучаць на польскі манер, напрыклад, Матэуш, то ў нас – Матфей. Мы арыентаваліся на імёны, найбліжэйшыя да арыгіналу (старажытнагрэчаскага тэксту) і да варыянтаў, што беларусы прывыклі чуць у храмах на царкоўнаславянскай мове. Гэтым і абумоўлены наш выбар таго ці іншага слова.

Сустракаецца і такое, што і ў праваслаўных, і ў каталіцкіх тэкстах ужываецца адно і тое ж слова, напрыклад, тэрмін “благаславенне”, але многім свецкім аўтарам яно не падабаецца і яны замяняюць яго на “дабраславенне”. Але слова “дабраславенне” створана штучна ў XX ст, няма фальклорных запісаў, дзе б яго ўжывалі ні ў XVІІ, XVІІІ, XІX стагоддзях. Мы лічым, што такое словаўтварэнне няправільнае, бо ёсць старажытныя словы, якія заўжды ўжываліся.

Так, слова “панядзелак”. Яно такое, таму што дзень тыдня, які яно абазначае, ідзе “пасля нядзелі”. Да XVІІ ст дзень тыдня, які мы называем па-беларуску “нядзеля”, і ў Расіі таксама называўся нядзеляй. Гэта потым ужо яны сталі называць яго “воскресением”. Але панядзелак з-за гэтага не перайменавалі ў “повоскресение”. Але прыкладна такая логіка ў тых, хто не дапускае слова “благаславенне” ці “благавешчанне” па той прычыне, што слова “блага” стала ўжывацца з сэнсам “кепска”. Але народ наш заўжды гаварыў “благаславенне” і “благавешчанне”. Такія моманты мы аналізавалі нашай царкоўнай камісіяй і рабілі адпаведны пераклад.

Пераклад захоўвае і традыцыю Скарыны

Калі браць з беларусаў, то, канешне, Скарына першы з іх, хто пераклаў Біблію на беларускую мову. Пад час перакладу мы памятавалі пра яго намаганні зрабіць тэкст больш даступным і зразумелым. Ён, можна сказаць, абеларусіў царкоўнаславянскую мову настолькі, насколькі ён лічыў гэта патрэбным, каб тэкст быў больш зразумелы. І мы гэты яго прынцып памятавалі, бо звычайна, калі перакладаюць на беларускую мову, то імкнуцца прыдумваць тэрміны як мага больш непадобныя на рускія. Мы такой мэты не ставілі, мы як раз хацелі захаваць традыцыю – у мове Скарыны вельмі многа царкоўнаславянізмаў, у нашым перакладзе мы гэтую арыентацыю Скарыны на нашу царкоўную праваслаўную традыцыю захоўваем.

Пераклад ужо быў апрабаваны. Мы выдавалі гэты пераклад часткамі. Яшчэ ў 1991 годзе надрукавалі Евангелле паводле Матфея, праз некалькі гадоў - паводле Марка, Лукі і Іаана. Потым надрукавалі кнігу Дзеянняў апостальскіх. Прычым гэтыя выданні вельмі навуковыя па сваёй форме: спачатку ідзе арыгінальны (старагрэчаскі) тэкст, потым царкоўнаславянскі, затым рускі сінадальны пераклад XІX стагоддзя і наш сучасны беларускі. І калі людзі добра ведаюць мовы, то па гэтых перакладах можна ўбачыць розныя адценні сэнсу.

У 2007 годзе мы выдалі богаслужэбнае Евангелле чатырох евангелістаў з пазначэннямі, які ўрывак у які дзень на працягу года чытаецца. І гэта вельмі зручна святару. І людзі набывалі гэтыя кнігі, і ў многіх храмах яны ўжываюцца. Калі заўважаліся нейкія недасканаласці, то мы выправілі іх у гэтым новым выданні.

"Пераклад будзе распаўсюджаны па ўсіх епархіях БПЦ"

Гэта выданне – сведчанне таго, што словы Госпада Іісуса Хрыста, якія Ён сказаў Сваім апосталам: “Ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа і вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаваў вам.” Гэтыя словы з’яўляюцца прынцыпам дзеяння для Царквы. Гэтым перакладам мы працягваем і Кірыла-Мефодзьеўскую традыцыю асветніцтва славянскіх народаў, і традыцыю Скарыны. Праваслаўная Царква працягвае развівацца ў рэчышчы гэтай тысячагадовай традыцыі.

Раней, калі хацелі прачытаць урывак з Апостальскіх пасланняў, то бралі ранейшыя пераклады, якім не зусім давяралі – многіх гэта стрымлівала. Але зараз Апостальскія пасланні можна выкарыстоўваць. Гэты пераклад будзе распаўсюджаны па ўсіх епархіях БПЦ. Адкрыю таямніцу - плануецца і міжнароднае выданне, якое будзе распаўсюджвацца міжнародным таварыствам па школах, гасцініцах…

Паколькі гэты тэкст быў даступны раней у віртуальным варыянце, то з ім маглі пазнаёміцца беларусазнаўцы са ЗША, Канады, Польшчы. Адна міжнародная арганізацыя ў ЗША зацікавілася нашым праектам. І калі на царкоўныя грошы мы надрукавалі 6 тысяч экзэмпляраў, то гэта арганізацыя плануе надрукаваць 30 тысяч адзінак, прывезці іх сюды і тут распаўсюджваць. Але яны хочуць, каб выданне было і для католікаў, і для пратэстантаў. Цяпер на вокладцы кнігі змешчаны крыж Ефрасінні Полацкай. Я раіў і замежным выдавецтвам выкарыстаць яго, бо ён мае яскравы беларускі характар. Спадзяюся, я іх пераканаў.

У планах Біблейскай камісіі – перакласці “Псалтыр”

Айцец Сергій звяртае ўвагу, што прэзентацыя выдання прайшла ў Полацку, дзе нарадзіўся Францыск Скарына, і менавіта ў 2017 годзе - праз 500 гадоў як Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу - "Псалтыр" (1517 г).

- Сімвалічна, што 500 гадоў таму, у 1517 годзе, Скарына выдаў "Псалтыр". А ў 1525 годзе - Апостал (Новы Запавет). Мы ж пачалі з Новага Запавету, але спадзяёмся, што да 2025 года выдадзім Псалтыр, - кажа айцец Сергій. - Сапраўды, хочацца быць у сугучнасці са Скарынам.

Чытайце таксама:

Айцец Сергій Гардун: "Я ўпэўнены, што Францыск Скарына быў праваслаўным" >>>

Беларусам - пра беларускую мову і нацыю. Інтэрв'ю з протаіерэем Сергіем Гардуном >>>

"Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне - мы страчваем часцінку сябе". На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун >>>

Протаіерэй Сергій Гардун: Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі >>>

/ sobor.by/

(просмотров 5646)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  В помощь учителю

24 ОКТЯБРЯ 2024
«Однажды ты станешь настолько взрослым, что снова начнешь читать сказки»: детские книги «Sobor.by» рекомендует»
29 СЕНТЯБРЯ 2022
Читаем вместе с детьми: журнал «Малышок»
12 ФЕВРАЛЯ 2020
Музей Библии Института теологии БГУ проводит экскурсии для всех желающих
15 ЯНВАРЯ 2020
Учитель из Дятлова создала интерактивный сайт, чтобы школьники узнали о жизни местночтимых святых
10 ЯНВАРЯ 2020
14 добрых историй, которые стоит прочесть детям в Рождество
3 ЯНВАРЯ 2020
В белоозёрской школе детей и учителей поздравляют с именинами и вместе посещают христианские святыни Европы
30 ДЕКАБРЯ 2019
В России школьники собирают макулатуру и... продюсируют фильмы
23 НОЯБРЯ 2019
В Бобруйске прошёл Литературно-духовный вечер "Семью сплотить сумеет мудрость книги!"
11 АПРЕЛЯ 2019
Стартовал конкурс литературно-исследовательских работ «Православные святые и святыни Борисовской епархии»
22 МАРТА 2019
"Победить в себе агрессора и жертву". В Жировичах прошёл семинар на тему домашнего насилия
7 МАРТА 2019
Как создать счастливую семью? Разбираем послание ап. Павла к Ефесянам
9 ФЕВРАЛЯ 2019
Православный автор Вячеслав Бобков написал песню, ставшую "гимном учителей"
  Интервью

9 ОКТЯБРЯ 2024
Предлагают стать крестным: согласиться или нет? Отвечает священник нашего храма
2 ОКТЯБРЯ 2024
«С женой и с детьми нужно дружить». Протоиерей Павел Кивович – о самом важном для каждого человека
9 СЕНТЯБРЯ 2024
"Люди хотят любви, но боятся взять на себя ответственность". Клирик прихода иконы "Всех скорбящих Радость" - в программе "Сила веры"
13 ИЮЛЯ 2024
В эфир вышла программа "Існасць" о минском приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
4 МАЯ 2024
"Все по молитвам дается, только стараться надо". Простыми словами о главном: интервью с мастером-резчиком Алексеем Хацкевичем
27 АПРЕЛЯ 2024
В программе «Прикосновение к свету» о Лазаревой субботе рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
30 МАРТА 2024
Интервью священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова (2-я часть)
24 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения «СИЛА ВЕРЫ» взяла интервью у священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова
19 МАРТА 2024
Программа "Сила веры" рассказала о премии "За духовное возрождение". В числе первых награжденных - протоиерей Игорь Коростелев
14 МАРТА 2024
26 января в эфир на телеканале "Беларусь 3" вышла программа "СИЛА ВЕРЫ", посвященная знакомству с Минским приходом храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
27 ДЕКАБРЯ 2023
ВРЕМЯ ДУХОВНОГО ВОЗРОЖДЕНИЯ
22 ДЕКАБРЯ 2023
Интервью светлой памяти протоиерея Сергия Гордуна - в программе "Сила веры" рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.