| | 17 АВГУСТА 2018 (Пятница) 11:47:30 Свой летні адпачынак мінскае моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска правяло на рацэ Іслач, недалёка ад Ракава.
Заўсёды добра выбрацца з гарадской мітусні і хоць трошкі пабыць на прыродзе. Паход - вельмі добрая магчымасць змяніць наваколле, разам пераадолець некаторыя цяжкасці, стаць бліжэй да прыроды і проста добра правесці час. Час братчыкі праводзілі як мае быць: гэта гульні, купанне, спевы ля вогнішча.
- Запрашаем і вас у брацтва, дзе вы, магчыма, знойдзіце занятак па душы: гэта і дапамога прыходу, і сацыяльная дзейнасць, паломніцтва, паходы і проста зносіны з веруючай моладдзю, - запрашаюць братчыкі.
Брацтва збіраецца па панядзелках у 19.00 па адрасе - вул. Прытыцкага, 65 (ст.м. "Спартыўная"). Звязацца з брацтвам можна па тэлефоне 80295704825, 80447823718 (Павел). Таксама ёсць група ў вк: vk.com/club6343470
/ sobor.by/ (просмотров 2351) |