18-19 жніўня ў Заслаўі адбудзецца Міжнародны мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас"
5 АВГУСТА 2019 (Понедельник) 11:42:49 18-19 жніўня кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў горадзе Заслаўі запрашае прыняць удзел у ІІ міжнародным пленэры ”Заслаўскі Спас”. Мерапрыемства стане часткай святкавання прастольнага свята.Пленэр пройдзе падчас святкавання Праабражэння Гасподняга і стане часткай храмавага свята аднайменнага сабора. Першы міжнародны мастацкі пленэр “Заслаўскі спас” адбыўся ў 2018 годзе. 70 мастакоў-прафесіяналаў і аматараў (узрост удзельнікаў - ад 4 да 73 гадоў) з Расіі, Польшчы, Украіны, Партугаліі, ЗША і розных мясцін Беларусі прысвяцілі свае творы Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас. Па выніках пленэру, непасрэдна ў храме працавала выстава. Прыхаджане, а таксама турысты-наведвальнікі сабора выказвалі вялікую зацікаўленасць да экспазіцыі. Мастакі маюць магчымасць дыстанцыйнага ўдзелу. У гэтым выпадку неабходна: - Даслаць матэрыялы на email: zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня. - Размясціць на сайце instagram.com здымак твора з паметкай #zaslauskispas2019. - Даслаць твор па пошце да 10 жніўня на адрас : Мінская вобл., г.Заслаўе, вул. Цітова, 5-2, 223034. * Удзельнікамі могуць быць асобныя аўтары, групы і навучальныя ўстановы. Адна адукацыйная ўстанова можа даслаць не больш за 10 твораў. Патрабаванні: 1. Малюнкі павінны адпавядаць тэме пленэру; 2. Фармат - А4-А3; 3. Магчымы розныя тэхнікі малявання: гуаш, акварэль, алоўкі і інш. (удзельнікі пленэру могуць скарыстацца матэрыяламі, прадастаўленымі арганізатарамі); 4. Неабходная інфармацыя пра ўдзельніка пленэру: - поўнае імя; - дата нараджэння; - кантактныя дадзеныя: тэлефон, e-mail, адрас; - фармат удзелу (дыстанцыйны, вочны); Для дарослых прафесійных удзельнікаў: кароткая біаграфія (да 200 знакаў), фота аўтара, 5-10 выяў твораў, кошт твора, прадастаўленага на пленэр. Аўтары твораў становяцца ўдзельнікам названага пленэру і згаджаюцца з наступным: - творы, прадстаўленыя на выставу, могуць быць выкарыстаны безкаштоўна; - малюнкі будуць апублікаваны на сайце арганізацыі і ў сацыяльных сетках. Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі і падарункамі. Па выніках пленэру будзе выдадзены каталог. Прыблізная праграма мерапрыемства: 18 жніўня 8.30-11.00 – Літургія 10.00-11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэра 11.00-13.00 - лекцыя-экскурсія “Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi” (удзел па папярэдняй дамове) 13.30-14.30 – абед 14.30- 17.30 – праца мастакоў 15.00- 17.00 – майстар-клас В.М. Данілава (удзел па папярэдняй дамове) 17.30 – Усяночнае бдзенне. 19 жніўня 8.30-11.00 – святочнае Богаслужэнне 10.00-11.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэру 11.00 -13.00– праца мастакоў 13.30 - цырымонія ўзнагароджання, адкрыццё выніковай выставы “Заслаўскі Спас” 14.30 – Сумесная трапеза. Па выніках пленэру ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга будзе працаваць выстава. Урачыстае закрыццё адбудзецца 1 верасня. У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з куратарамі пленэру: Балыш Анастасія тэлефон: +37544 7200923, email: zaslauski-spas@mail.ru, Глод Алена: +375295161996, business.facebook.com. Арганізатары: Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi, установа “Пралеска-Праект”, Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага. Даведка: свята Праабражэння Гасподняга звязана з наступнай евангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваiх пакут Iiсус Хрыстос узяў трох найблiжэйшых вучняў — Пятра, Iакава i Iаана — i ўзышоў з iмi памалiцца на высокую Фаворскую гару. Зрабiў Ён гэта дзеля таго, каб паказаць iм Сваю Божую славу i падтрымаць у iх веру для таго, каб, убачыўшы Яго пакуты, яны не ўсумніліся. Пакуль Збавiцель малiўся, вучнi, стамiўшыся, засыналi. Калi ж яны прачнулiся, то ўбачылi Хрыста ў велiчы i славе: твар Яго ззяў, як сонца, i нават вопратка стала белая i зiхатлiвая. Свята гэта ў народзе называецца Другiм Спасам цi Спасам Яблычным, бо ў гэты дзень у храмы прыносяць для асвячэння яблыкi i iншую садавiну новага ўраджаю. / sobor.by/ (просмотров 2412) |
Новости разделов: