BEL ENG DEU FRA



Па 9 жніўня ў Мінску праходзіць выстава "Таямнічае святло беларускіх абразоў"

 
  
31 ИЮЛЯ 2017 (Понедельник) 11:14:47
Выстава "Таямнічае святло беларускіх абразоў" праходзіць у Палацы мастацтваў (вул.Казлова, 3) і знаёміць з працамі іканапіснай майстэрні Віктара Доўнара.

У экспазіцыі прадстаўлены іконы іканапіснай майстэрні Доўнара “IKONIQUE”, фотаздымкі роспісаў храмаў і мазаік у Беларусі, Польшчы, Швейцарыі, Чарнагорыі, Украіны, выкананых сябрамі майстэрні, а таксама работы, створаныя на Міжнародным пленэры іканапісцаў ў Лагойску, які быў прысвечаны Цудатворным абразам Беларусі.

Мэта выставы беларускіх цудатворных ікон – паказаць прыгажосць старадаўніх абразоў, якія па розных прычынах не могуць быць сабраны разам у адну галерэю. Некаторыя з іх зніклі ў пажарах, скрадзены, іншыя апынуліся ў прыватных калекцыях. Больш шчаслівы лёс у тых абразоў, якія знаходзяцца ў храмах, як праваслаўных, так і каталіцкіх.

Цудатворныя беларускія іконы, вядомыя нам, належаць да складанага часу барацьбы за існаванне трох канфесій на Беларускай зямлі. Яны ўвабралі ў сябе асаблівасці візантыйскага канону, кіеўскай школы іканапісу і ўплыў заходняга позняга барока з падкрэсленай дэкаратыўнасцю і дзівосным зямным напаўненнем. Прафесійныя мастакі Беларусі, Польшчы, Украіны вырашылі закласці аснову музея старажытных ікон, якія аб’ядноўваюць малітвы трох канфесій. Яны ўпэўнены, што ідэя зберагчы для нашчадкаў лепшыя ўзоры іканапісцаў Вялікага Княства Літоўскага будзе пашырацца.

Пакуль у калекцыі каля 20 ікон Божае маці – Юравіцкай, Мар’інагорскай, Жыровіцкай, Лагойскай, Мінскай, Навагрудскай, Чэнстахоўскай, Купяціцкай, Вострабрамскай, Маларытскай. Некаторыя вобразы былі абраны некалькімі мастакамі, як галоўная тэма свойго філасофскага разважання аб дараванні, мілаце і сваім шляху да Бога.

“Першы Міжнародны варштат у Лагойску даў нам запал працаваць над тэмай беларускіх цудатворных абразоў і далей. У цэлым, беларуская ікона – з’ява самабытная і ўнікальная. У адрозненне ад візантыйскага канону, дзе святыя сур’ёзныя і пагружаныя ў думы, на нашых абразах Багародзіца быццам усміхаецца, нібы сведчыць пра тое, што ўся тэрыторыя Беларусі пад Яе асаблівай ласкай. І чым больш гэтыя іконы мы будзем вывучаць, чым больш размаўляць з імі, тым больш будзем атрымліваць дароў ад Маці Божай. Ужо і сёння можна адчуць дзівосную мілату, пакой і радасць ад камунікавання з абразамі, напісанымі сучаснымі ізографамі, нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага”, – адзначае Віктар Доўнар, кіраўнік іканапіснай майстэрні “IKONIQUE”.

На выставе прадстаўлены саламяныя “Царская брама” знакамітага народнага майстра па саломапляценні Ларысы Мікалаеўны Лось. Ні ў адной краіне свету не выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання сваіх храмаў звычайную жытнюю салому. Галоўная частка царкоўнага інтэр’еру традыцыйна выразалася з дрэва, залацілася і ўпрыгожвалася каштоўнымі камянямі і іконамі. Брама з саломы гарыць як залатая, а маленькія кавалачкі тканіны сіняга, чырвонага колеру выглядаюць на саламяным пляценні як сапраўдныя каштоўнасці. Твор “Царская брама” выкананы з захаваннем усіх старажытных тэхналогій. Гэтую ўнікальную традыцыю захавала ў сваёй творчасці Ларыса Мікалаеўна, якой у мінулым годзе споўнілася 90 гадоў.

Творчы шлях іканапіснай майстэрні Доўнара “IKONIQUE” пачаўся ў Польшчы больш 25 гадоў назад на Падляшшы. Былі распісаны царква Пятра і Паўла, храм Уваскрашэння Хрыстова ў Сямяцічах, царква Уваскрашэння Хрыстова, ніжняя мяжа царквы Святога Духа ў Беластоку. Выраблены іканастасы ў Чыжах, Чорна-Беластоцкай, больш за дзве сотні абразоў у Беластоку, а таксама распісаны іканастасы ў Светлагорску, Лагожаску, Бабруйску і Ташкенце. Зроблены роспісы ў цэрквах Беларусі, Чарнагорыі, Швейцарыі, а таксама ў прыватных малельных пакоях — роспіс і поўная распрацоўка інтэр’ера ў адзіным стылі.

Майстэрня праводзіць майстар-класы, ладзіць іканапісныя варштаты, удзельнічае ў міжнародных канферэнцыях, шчыра дорыць свае сакрэты працы. Майстар-класы па іканапісу і фрэсцы праводзіліся ў Мінску, Варшаве, Чэнстахове.

У майстэрні разам з бацькам працуюць два сына – Аляксей і Мікалай. Усе іканапісцы маюць адмысловую адукацыю, з’яўляюцца прафесійнымі мастакамі, сябрамі Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.

За сваю дзейнасць майстэрня не раз была ўзнагароджана дыпломамі і граматамі, стала лаўрэатам прэміі Канстанціна Астрожскага. Кіраўнік майстэрні Віктар Доўнар быў узнагароджаны ордэнам Данііла Маскоўскага II ступені.

Выстава прымеркавана да 25-годдзя стварэння майстэрні "IKONIQUE".

Выстава працуе штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва.

/ sobor.by/

(просмотров 2418)





Новости разделов:

Анонс события

18 НОЯБРЯ 2024
24 ноября и 1 декабря в Минске состоятся показы фильма «Мамино письмо»
16 НОЯБРЯ 2024
Открыт набор на Зимние богословские курсы при Минской духовной семинарии
13 НОЯБРЯ 2024
С 22 по 24 ноября в Гомеле состоится Республиканский молодежный образовательный форум «AIQNIOL ZQH»
13 НОЯБРЯ 2024
Принимайте участие в репетициях к Сретенскому балу православной молодежи
1 НОЯБРЯ 2024
Первая Литургия для беременных состоится в Троицком приходе Борисова 9 ноября.
28 ОКТЯБРЯ 2024
2 ноября отпразднуем день памяти преподобного Гавриила Ургебадзе вместе: минчан приглашают на престольное торжество
28 ОКТЯБРЯ 2024
3 ноября маленьких минчан и их родителей приглашают на "Детский праздник"
23 ОКТЯБРЯ 2024
Стартовал I открытый литературный конкурс имени святителя Кирилла Туровского для профессиональных литераторов и любителей
19 ОКТЯБРЯ 2024
2 ноября в минской духовной семинарии - день открытых дверей
11 ОКТЯБРЯ 2024
150-летие основания кафедрального собора и 10-летие Борисовской епархии торжественно отметят 20 октября
10 ОКТЯБРЯ 2024
В Полоцке состоится Международный православный форум "Покровские встречи", участником которого станет детско-юношеский хор "Встреча" прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
9 ОКТЯБРЯ 2024
Священник ответит на ваши вопросы
  Искусства

12 НОЯБРЯ 2024
В Минске открылась выставка сербской монахини Марии (Антич) «Святые Новомученики Ясеновацкие в свете Воскресения»
23 ИЮЛЯ 2024
Состоялся III Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает»
18 МАЯ 2024
Когда о семье говорят по-семейному
28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
7 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". Коллективы из России и Беларуси приняли участие в хоровом концерте под сводами минского храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
10 ОКТЯБРЯ 2023
Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”
4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
17 АПРЕЛЯ 2023
18 апреля в Минске покажут документальный фильм «Святой» о священномученике Владимире Хираско
29 МАРТА 2023
Конкурс «Пасхальная писанка – 2023» стартовал в Гомельской епархии
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
  Церковь и общество

21 НОЯБРЯ 2024
22 ноября состоится пресс-конференция, посвященная Х Рождественским чтениям
21 НОЯБРЯ 2024
Объявляется набор в группу для изучения Нового Завета в потоковом Курсе "Новый Завет за год"
21 НОЯБРЯ 2024
24 ноября в Минске состоится белорусская премьера фильма «Мамино письмо»
21 НОЯБРЯ 2024
Пасхальное чудо. Как святитель Нектарий в одной деревне Литургию служил
20 НОЯБРЯ 2024
Православии в мире: На пресс-конференции в Иерусалиме представили новые данные о происхождении Храма Гроба Господня
18 НОЯБРЯ 2024
Делегация молодых режиссеров и журналистов из Беларуси стала обладателем Гран-при на медиафоруме в Сочи
18 НОЯБРЯ 2024
24 ноября и 1 декабря в Минске состоятся показы фильма «Мамино письмо»
16 НОЯБРЯ 2024
Открыт набор на Зимние богословские курсы при Минской духовной семинарии
15 НОЯБРЯ 2024
"Разлуки не будет". Встреча с психологом Фредерикой де Грааф в Минске (видео)
14 НОЯБРЯ 2024
22 ноября в Минске состоится пресс-конференция, посвященная Х Белорусским Рождественским чтениям
14 НОЯБРЯ 2024
Программа X Белорусских образовательных Рождественских чтений «80-летие Великой Победы: память и духовный опыт поколений. К 25-летию Союзного государства»
13 НОЯБРЯ 2024
Как вымолить детей? Отвечает священник
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.