Гутарку з праўнукам святога Серафіма Вырыцкага слухайце ў праграме “Святло душы”

 
  
10 ОКТЯБРЯ 2013 (Четверг) 16:32:01
Сустрэчу з праўнукам святога Серафіма Вырыцкага і духоўным выхаванцам старца Глінскай пустыні схіархімандрыта Іаана Маслава прапануе праграма “Святло душы”.

Гісторыя Аляксандра-Неўскай лаўры налічвае тры стагоддзі. Лаўра, пабудаваная па загаду Пятра I як духоўны фарпост новай сталіцы Расіі, перажыла часы ўзвышэння і заняпаду. Яе росквіт адлюстравалі фотаздымкі 1913 года, калі лаўра адзначала свае 200-годдзе. Менавіта яны прадстаўлены на духоўна-асветніцкай выставе “Пакроўскі кірмаш” у Мінску (выстава празуе з 5 па 12 кастрычніка ў Палацы мастацтваў па адрасу вул. Казлова, 3).

Фотаздымкі прывез праўнук святога Серафіма Вырыцкага Генадзь Аляксандравіч Мураўеў. У гады рэвалюцыі яго продак - багаты пецярбургскі купец Васіль Мікалаевіч Мураўеў замест таго, каб выехаць за мяжу, як многія яго суайчыннікі, разам з жонкай прыняў манаскі пострыг, а пазней стаў духаўніком Аляксандра-Неўскай лаўры. Жонка яго стала манашкай Новадзявочага манастыра у Пецярбурзе.

Напярэдадні разгрому абіцелі, у 1932 годзе, па прычыне хваробы Васіля Мураўева выпраўляюць у Вырыцу, дзе яму да спачыну давялося несці крыж духоўнага покрыву людзей, што прыходзілі да празарлівага старца. У гады вайны, як і Серафім Сароўскі, ен 1000 дзен маліўся, стоячы на камяні, за вызваленне Айчыны.

«Савецкія ўлады старца не чапалі, але яго сына некалькі разоў арыштоўвалі, апошні раз у 1941 годзе. Яго растралялі ў Екацярынбурзе, таму ў сям” і не частка казалі пра айца Серафіма, - кажа Генадзь Аляксандравіч. - Я пачаў цікавіцца яго жыцем даволі позна і позна прыйшоў да веры, аднак у Бога ўсяму свой час”.

Па прафесіі ён інжынер- будаўнік, а зараз член камітэта “Серафім Вырыцкі”, які дзейнічае пры Аляксандра-Неўскай лаўры. Наступным разам Генадзь Аляксандравіч Мураўёў абяцае прывезці ў Мінск выстаўку, прысвечаную яго святому продку.

Сучаснікам святога Серафіма Вырыцкага быў свяшчэннамучанік Афанасій Каўроўскі ( Сахараў). Ікону свайго пакравіцеля прывезлі на «Пакроўскі кірмаш» сестры Свята- Казанскага манастыра з Уладзіміра. Сястра Іларыя расказвае, што ён змагаўся супраць абнаўленцаў, стаяў за чысціню веры і склаў Службу рускім святым. Менавіта яму належаць словы “Русь святая, храни веру православную”. Вядома, што яму, ў цяжкую хвіліну, яўляўля Гасподзь са ўсімі рускімі святымі.

Не асуджаць людзей, а зазіраць перш за ўсе ў свае сэрца вучыў празролівы старац Іаан Маслаў. Выхаванец Глінскай пустыні стаў ужо ў маладыя гады духаўніком Троіца-Сергіевай лаўры, а потым і нашага Жыровіцкага манастыря, удзельнічаў у яго адраджэнні. На “Пакроўскім кірмашы” адбылася сустрэча з яго духоўным выхаванцам протаіерэем Мікалаем Леўшуком. Па бласлаўленні старца айцец Мікалай адрадзіў храм у весцы Святая Воля і будуе там манастыр. Ён адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы з пазіцый настаўленняў айца Іаана Маслава.

“Самае галоўнае ў духоўным жыцці, праз што мы ўзрастаем духоўна - гэта малітва, - кажа ацец Мікалай. Часам чалавек пачынае штодня маліцца, а потым астывае, і кажа : “Навошта ўвогулле маліцца, калі ў мяне не атрымліваецца?” Малітва патрабуе мужнасці. З боем чалавек адваёўвае дасягнення сапраўднай малітвы. Нават, калі вы стомлены і малітва ваша здаецца халоднай, для Бога яна больш каштоўная, таму што праз “не магу” зроблена. І гэта праз “не магу” у духоўным жыцці мае вялікае значэнне”.

Слухайце праграму “Святло душы” 12 кастрычніка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор у той жа дзень на канале “Культура” ў 21.30./ sobor.by/
(просмотров 3366)





Новости разделов:

Анонс события

4 АПРЕЛЯ 2025
В Беларусь будут принесены мощи святителя Тихона, Патриарха Московского и всея Руси
28 МАРТА 2025
Минская духовная семинария проводит набор на Пасхальные богословские курсы
28 МАРТА 2025
2-13 апреля в «Ковчеге» состоится Пасхальный фестиваль «Радость»
27 МАРТА 2025
В Борисов прибывает ковчег с частицей святых мощей святителя Луки Крымского
26 МАРТА 2025
«Вопрос батюшке» - новый проект Sobor.by. Задавайте вопросы и получайте ответы
23 МАРТА 2025
В Национальной библиотеке Беларуси состоится семинар по проблемам сохранности и консервации редких книг в церковных библиотеках и мастер-класс по смягчению кожаных переплетов
20 МАРТА 2025
В Беларуси, в преддверии праздника Воскресения Христова», объявлен конкурс детских рисунков «Пасхальная радость»
16 МАРТА 2025
Донести радость Пасхи каждому: началась благотворительная Пасхальная акция
15 МАРТА 2025
16 марта лучшие белорусские хоры выступят с концертом «Песнопения Великого поста. Время покаяния» в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
12 МАРТА 2025
29 марта в Минской духовной семинарии в очно-дистанционном формате пройдет День открытых дверей
10 МАРТА 2025
С 10 по 17 марта минчане смогут поклониться одной из самых почитаемых православных святынь - Годеновскому кресту
5 МАРТА 2025
В Гомельскую епархию прибудет ковчег с частицей мощей святителя Тихона, Патриарха Московского и всея Руси
  Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  СМИ о Церкви

4 АПРЕЛЯ 2025
Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын
1 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.
Loading...