Лекцыя у царкве: студэнты-гісторыкі знаёміліся з храмавым дойлідствам
11 МАРТА 2014 (Вторник) 23:09:11 Для студэнтаў-гісторыкаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы протаіерэй Георгій Рой правёў у Каложскай царкве лекцыю на тэму «Крыніцы і развіццё праваслаўнай храмавай архітэктуры», - паведамляе сайт старажытнага храма. Спачатку да ўвагі студэнтаў была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя па гісторыі развіцця старажытнахрысціянскіх храмаў: катакомбныя храмы, богаслужэнні ў трыклініях, бызылікі, візантыйская архітэктура. Затым лекцыя працягнулася ў адным з унікальных помнікаў Візантыйскай архітэктуры – Каложскай Барыса-Глебскай царкве XII ст. Пасля лекцыі студэнты мелі магчымасць больш падрабязна азнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасцямі старажытнага храма, узысці на хоры і балкон, прайсці ўнутрысценавым ходам ад алтара да хораў./ sobor.by/ kalozha.by (просмотров 2740) |
Новости разделов: