Насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай” выйшаў у выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора
23 ЯНВАРЯ 2014 (Четверг) 19:41:23 Выйшаў у свет праваслаўны насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай” на 2014 год, падрыхтаваны выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.Сёлета будзе адзначацца 30-годдзе ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых. На календары прыведзены даты памяці беларускіх святых у парадку іх святкавання на працягу года. Каляндаром можна будзе карыстацца і ў наступныя гады, таму што даты памяці беларускіх святых з’яўляюцца непераходзячымі. Нагадаем, што пераходзячымі з’яўляюцца толькі дзве даты: святкаванне Сабору Беларускіх святых — у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, а таксама Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — у нядзелю пасля 28 кастрычніка. Набыць каляндар можна ў кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, вул. Ракаўская, 4. / sobor.by/ sppsobor.by (просмотров 4139) |
Новости разделов: