Размова пра духоўнае з Віктарам Роўда ў праграме «Святло душы»
Лістападаўскім перадзім'ем Маэстра Віктар Роўда звычайна ладзіў харавы канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Магчыма, такім чынам ён святкаваў дзень нараджэння, бо з’явіўся на свет 10 лістапада 1921 года, а скончыўся яго жыццёвы шлях 18 лістапада 2007 года. З тае пары яго вучні памятаюць гэтыя даты і свайго вялікага настаўніка, працягваюць канцэртную традыцыю.
Народнага артыста Савецкага Саюза, прафесара Віктара Уладзіміравіча Роўду называлі Патрыярхам. Такой яго асоба з’яўляецца не толькі ў айчынным харавым мастацтве. Ён быў сапраўды жывым "класікам", чалавекам высокай культуры і захавальнікам традыцый, сведкам гістарычных зрухаў ХХ стагоддзя і яго равеснікам. Разам з тым — чалавекам надзіва сучасным, баявым, бескампрамісным, для якога творчасць заўсёды была сэнсам жыцця.
У нашым радыёфондзе захавалася размова з Віктарам Уладзіміравічам пра духоўнае. Патрыярх беларускага музычнага мастацтва згадваў сваё дзяцінства, жыццёвыя пуцявіны, шлях да музыкі духоўнай.
Эфір - 21 лiстапада ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.