У родных мясцінах Якуба Коласа разам з паломніцка-валанцерскай службай пры Мінскім духоўным вучылішчы

  Праграма прапануе прайсці шляхамі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і наведаць яго родныя мясціны на Стаўбцоўшчыне. У свой час тут былі адкрыты чатыры мемарыяльныя сядзібы, звязаныя з жыццём і творчасцю Песняра: Акінчыцы, Смольня, Ласток і Альбуць. Тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, тут ён сталеў як чалавек і паэт. Разам яны складаюць філіял музея "Мікалаеўшчына", які ўваходзіць у склад Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску.

Першы прыпынак — у Акінчыцах.

Прыветнай восеньскай раніцай на ганку хаты, дзе нарадзіўся Пясняр, нас сустракае навуковы супрацоўнік музея Вольга Мікалаеўна Шавель. Мы завіталі ў родную хату Песняра, падзівіліся сціпламу сялянскаму побыту. Пасля ляснымі сцяжынамі трапілі ў Акінчыцы, дзе нас віталі векавыя коласаўскія дубы.

Потым коласаўскія пуцявіны прывялі нас у Новы Свержань — паселішча на левым беразе Нёмана. Да сярэдзіны XIX стагоддзя яно славілася фаянсавай мануфактурай, заснаванай яшчэ Радзівіламі. У савецкі час тут быў буйны лесазавод, які дзейнічае і цяпер.

Галоўная вуліца цягнецца ўздоўж Нёмана, а на скрыжаванні Стаўбцоўскай і Мінскай вуліц здаўна размяшчалася гандлёвая плошча з праваслаўным храмам і касцёлам. Тут пачынае свой расказ Міхаіл Міхно — выкладчык гісторыі, стаўбцоўскі краязнавец і экскурсавод.

Эфір: 31.10.2026 у 7:30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор: у 13:30 на канале "Культура".

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.