Як 60 - 80-гадовыя жанчыны пабудавалі царкву – слухайце праграму “Святло душы”

 
 
  
29 МАЯ 2014 (Четверг) 15:14:55
Многія ведаюць чыгуначную станцыю Гарадзея, адкуль, перабраўшыся з цягніка ў аўтобус, можна хутка даехаць да старадаўняга Нясвіжа.

Безумоўна, у Гарадзеі свая шматвяковая гісторыя, а яе адметнай сучаснай падзеяй стала збудаванне храма Ражаства Багародзіцы, які за дзесяць гадоў узвялі немаладыя тутэйшыя жанчыны.

Некалі стаяла ў Гарадзеі царква на могілках, якая ў вайну была спалена. Таму тутэйшыя вернікі перарабілі пад царкву маленькую лясную старожку, якая вяла свой век з часоў Радзівілаў. Але састарэлым жанчынам цяжка было хадзіць за некалькі кіламетраў да старой царквы, таму звярнуліся яны з просьбай да новага бацюшкі, айца Аляксандра Целяка, які прыехаў у Гарадзею, збудаваць тут храм.

Выбралі царкоўны савет, пачалі хадзіць па пасёлку збіраць грошы, іх не ўсе давалі, іншыя не верылі, што храм пабудуецца. Дзесяць гадоў гарадзейскія жанчыны, разам з айцом Аляксандрам, узводзілі новы храм, нават адна прыхаджанка склала пра гэта вершаваную паэму! Сцены ўзвялі будаўнікі, а ўсё астатнее рабілі самі: тынкавалі сцены, мяшалі раствор, клалі плітку, пракладвалі трубы. Айцец Аляксандр накрыў дах, дый за час будаўніцтва асвоіў многія спецыяльнасці. Цяжка ўявіць, што дапамагалі яму жанчыны, якім па 60,70 і нават 80 гадоў, але ўсе было пад сілу, і з Божай дапамогай. Асвяціў храм Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт і ўзнагародзіў будаўнікоў. У гарадзейскім храме Ражаства Багародзіцы шмат светлай прасторы, і кожная ікона, здаецца, знайшла сваё месца. Жанчыны з гонарам паказваюць адмысловы іканастас і панікадзіла, якое прывезлі з Грэцыі.
Гарадзейскі храм не саступіць любому сталічнаму! Ен злучыў няпростыя жаночыя лесы, пра якія апавядаюць шчыра, без усялякай крыўды, мудрыя, цяплівыя нашы вясковыя кабеты ....

Слухайце праграму “Святло душы” 31 мая ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/ Фото globus.tut.by
(просмотров 3105)





Новости разделов:

Анонс события

8 АПРЕЛЯ 2025
Выставка «Небесные покровители» открылась в Национальном художественном музее
4 АПРЕЛЯ 2025
В Беларусь будут принесены мощи святителя Тихона, Патриарха Московского и всея Руси
28 МАРТА 2025
Минская духовная семинария проводит набор на Пасхальные богословские курсы
28 МАРТА 2025
2-13 апреля в «Ковчеге» состоится Пасхальный фестиваль «Радость»
27 МАРТА 2025
В Борисов прибывает ковчег с частицей святых мощей святителя Луки Крымского
26 МАРТА 2025
«Вопрос батюшке» - новый проект Sobor.by. Задавайте вопросы и получайте ответы
23 МАРТА 2025
В Национальной библиотеке Беларуси состоится семинар по проблемам сохранности и консервации редких книг в церковных библиотеках и мастер-класс по смягчению кожаных переплетов
20 МАРТА 2025
В Беларуси, в преддверии праздника Воскресения Христова», объявлен конкурс детских рисунков «Пасхальная радость»
16 МАРТА 2025
Донести радость Пасхи каждому: началась благотворительная Пасхальная акция
15 МАРТА 2025
16 марта лучшие белорусские хоры выступят с концертом «Песнопения Великого поста. Время покаяния» в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
12 МАРТА 2025
29 марта в Минской духовной семинарии в очно-дистанционном формате пройдет День открытых дверей
10 МАРТА 2025
С 10 по 17 марта минчане смогут поклониться одной из самых почитаемых православных святынь - Годеновскому кресту
  СМИ о Церкви

9 АПРЕЛЯ 2025
Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын
1 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.
Loading...