| | 21 ДЕКАБРЯ 2015 (Понедельник) 13:10:10 У святочныя дні пасля Нараджэння Хрыстова моладзевае брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска па добрай традыцыі арганізуе паездку ў дапаможную школу-інтэрнат у Чэхаўшчыне (Валожынскі раён). У дарогу з братчыкамі да дзяцей паезде і Дзед Мароз са Снягурачкай. Але каб напоўніць мех старога падарункамі, неабходна дапамога кожнага з нас!
У чэхаўшчынскай школе-інтэрнаце вучацца 70 чалавек ад 7 да 18 гадоў. У якасці падарункаў для дзяцей могуць быць:
- шампунь, мыла, зубныя пасты і шчоткі;
- шкарпэткі;
- лямпачкі накальвання;
- развіваючыя цацкі і гульні;
- канцылярскія тавары;
- адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак.
Калі вы жадаеце паўдзельнічаць у добрай справе і зрабіць свята для малых і падлеткаў, далучайцеся! Збор падарункаў працягнецца да 15 студзеня. Пакінуць іх можна ў мінскім прыходзе іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”: на вахце навучальнага корпуса, з пазнакай “Для інтэрната ў Чэхаўшчыне”.
Адрас прыхода: вул. Прытыцкага, 65 (ст.м. “Спартыўная”).
/ sobor.by/ (просмотров 3507) |