| | 2 МАЯ 2019 (Четверг) 18:13:21 29 красавіка моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" сабралася ў сценах роднага прыхода, каб адзначыць свята Вялікдня. Па добрай традыцыі святкаванне пачалося са спектакля. У гэтым годзе - паводле твора Віталя Губарава “Каралеўства крывых люстэркаў”.
Як звычайна, пастанова сабрала шмат людзей у зімовым садзе прыхода. Пасля імпрэзы братчыкі павіншавалі з мінулым днём народзінаў ідэйнага натхняльніка брацкага тэатра Івана Гуда сімвалічным падарункам і спевамі "Шматгоддзя". Пасля братчыкі і госці вечара накіраваліся ў трапезную, дзе паласаваліся пасхальнымі прысмакамі. Для самых маленькіх старшыня брацтва Аляксандр Пяткевіч падрыхтаваў конкурсы і невялічкія спаборніцтва, што вельмі ўзрадавала малых.
А 1 мая адбыўся чарговы паказ спектакля. На гэты раз яго гледачамі сталі дзеці з мінскага дзіцячага дома №5.
Велікоднае турнэ брацкага тэатра працягваецца! Спектакль “Каралеўства крывых люстэркаў” могуць паставіць і ў месцы, якое адзначыш ты, шаноўны чытач: пакінуць сваю заяўку можна, патэлефанаваўшы па нумары 8029 122 55 37, Наталля.
/ sobor.by/
(просмотров 2122) |