Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Белаазерск-Івацэвіэчы

 
  
16 АПРЕЛЯ 2025 (Среда) 18:07:19
Белаазерск - горад энергетыкаў. Тут - другая па магутнасці электрастанцыя ў краіне. Першыя домікі для рабочых, якія працавалі на станцыі, пачалі будавацца ў 1958 годзе, і спачатку паселак называўся Бярозаўскім. У 1960 годзе атрымаў сваю цяперашняю назву. Праз дзесяць год Белаазерск стаў горадам. Тут працуюць некалькі падпрыемстваў, якія абслугоўваюць патрэбы электрастанцыі, а Белаазерскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі расціць для яе кадравы патэнцыял. Тут - наша сустрэча з яго выхаванцамі. Белаазерскую моладзь вітае кіраўнік экспедыцыі, супрацоўнік Нацыянальнай акадэмі навук Аляксандр Лапата-Загорскі.

З Благадатным Іерусалімскім агнем крочым да храма святога Серафіма Сароўскага. Яго мнагакупальная кампазіцыя нагадвае старадаўнюю рускую архітэктуру.

Пасля службы Святы агонь множыцца па лампадках прыхаджан і расцякаецца па Белаазерску, а нашых місіянераў запрашаюць у прыхадскі дом. У памяшканні нядзельнай школы размяшчаецца экспазіцыя, прысвечаная святому Серафіму - ахоўніку храма, з якой знаеміць завуч школы Святлана Сяргееўна Ведзянеева. Усе сабрана з любоўю, каб бацюшка Серафім стаў дзеткам бліжэй.

Гутарым з настаяцелем храма Аляксеем Аляхновічам.

Раніцай чакала сустрэча з месцічамі ў белаазерскім Палацы культуры. Трэба дадаць, што ў горадзе працуе дзяцячая Школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музей і музей этнаграфіі. Белаазерск ганарыцца зямлячкай - паэтэсай Нінай Мацяш. Яна выкладала нямецкую мову ў тутэйшым прафесійна –тэхнічным вучылішчы. Белаазерская гарадская бібліятэка носіць яе імя.

Слухаючы выступленне ветэрана экспедыцыі, педагога са Слоніма заслужанага работніка адукацыі Лізаветы Іванаўны Мукасей думалася аб вялікай адказнасці нашай місіі, аб тым, што гэты благадатны шлях дае нам.

Экспедыцыю сустракаюць у сталіцы Дня беларускага пісьменства - Івацэвічах.

Урачыстае набажэнства ў івацэвіцкім храме Дзяржаўнай іконы Божай Маці. Уладыка Георгій мітрапаліт Пінскі і Лунінецкі са Святым агнем сустракае мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Пасля службы на цэнтральнай плошчы Івацэвіч - вялікае свята, на якім мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі казаў аб боскай прыродзе нашага слова.

Эфір праграммы "Святло душы”: 12.04 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор 13.04 у 17.30 і 16.04 ў 8.15 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 562)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

28 АПРЕЛЯ 2025
Программа «Свет души» расскажет о храме Воскрешения святого праведного Лазаря Четверодневного
16 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Белаазерск-Івацэвіэчы
9 АПРЕЛЯ 2025
Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын
1 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.
Loading...