Фотавыстаўка да 100-годдзя протапрасвітара Віталія Баравога праходзіць у Інстытуце тэалогіі БДУ
17 СЕНТЯБРЯ 2015 (Четверг) 13:13:53 У канферэнц-зале Інстытута тэалогіі Белдзяржуніверсітэта праходзіць фотавыстаўка “Сеяць дабро і праўду”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага багаслова і царкоўнага дзеяча, педагога протапрасвітара Віталія Баравога (18.01.1916 – 7.04.2008). Протапрасвітар Віталій Баравы – вядомы царкоўны дзеяч, багаслоў і педагог, ураджэнец Беларусі, які сыграў значную ролю ў адраджэнні Мінскай духоўнай семінарыі ў 1945 г., некалькі год быў яе выкладчыкам і набыў глыбокую любоў і павагу сярод калег і студэнтаў. Як аўтарытэтны царкоўны дыпламат, айцец Віталій цягам многіх год прадстаўляў Рускую Праваслаўную Царкву за мяжой. У рамках праграмы юбілейных мерапрыемстваў на 2015-2016 гг. адбудуцца міжнародная царкоўна-навуковая канферэнцыя ў Мінскай духоўнай семінарыі і акадэміі ў Жыровіцах (2-3 10. 2015), чытанні ў Докшыцах з удзелам настаўнікаў і вучняў раёна; таксама будуць адкрыты і асвечаны памятныя дошкі на будынку семінарыі ў Жыровіцах і на будынку царквы на малой радзіме багаслова ў аграгарадку Параф’янава. Цягам юбілейнага, 2016 года Брацтвам Віленскіх мучанікаў у Мінску будуць падрыхтаваныя кніга і дакументальны фільм, прысвечаныя жыццёваму шляху і служэнню протапрасвітара. Падрабязней пра жыццё і служэнне Віталія Баравога, а таксама праграму юбілейных мерапрыемстваў вы можаце прачытаць тут >>>. Объявлен сбор средств на изготовление бронзовой доски в память протопресвитера Виталия Борового >>> Свята-Петра-Паўлаўскі сабор / sobor.by/ (просмотров 2366) |
Новости разделов: