| | 10 ОКТЯБРЯ 2023 (Вторник) 11:17:03 У 2023 годзе хрысціанская супольнасць адзначае 140-годдзе з дня нараджэння свяшчэннапакутніка Парфірыя (Рубановіча) - прэсвітара Заслаўскага.
Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па вобразу Сына Божага, праславіў імя Божае і тым стаў бессмяротным сам.
Заслаўская мастачка Анастасія Балыш, з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім у пэўны час служыў свм. Парфірый. Яна ладзіць мастацкія праекты, прысвечаныя святому, экспедыцыю па яго мясцінах, а ў юбілейны год прысвяціла шэраг твораў заслаўскаму прэсвітару. Зараз іх і іншыя творы хрысціянскай тэматыкі можна пабачыць на выставе “Нябесны Заступнік. Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”, якая будзе працаваць у храме Іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасце”.
Запрашаем на ўрачыстае адкрыцце выставы, якое адбудзецца 15.10 а 12 гадзіне па адрасе Мінск, Прытыцкага,65 у канферэнц-зале прыхадскога дом.
/ sobor.by/ (просмотров 1586) |