Вечар духоўнай паэзіі прайшоў у рамках фестывалю “Каложскі благавест”
28 ФЕВРАЛЯ 2013 (Четверг) 11:26:20 26 лютага 2013 года у актавай зале царкоўна-прыхадскога комплекса Свята-Пакроўскага сабора прайшоў вечар духоўнай паэзіі. Традыцыйна ён адбываецца ў рамках Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”. Словамі прывітання вечар адкрыў айцец Павел Каспяровіч. “У гэтым годзе мы вырашылі змяніць фармат правядзення нашай вечарыны – распавеў а.Павел. – Раней у вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні ўдзельнічалі жыхары Гродна альбо рэдкія госці з суседніх гарадоў – у асноўным аматары паэзіі. Новым лейтматывам нашых сустрэч будзе просты дэвіз: “ад аматараў да літаратараў”!У мерапрыемстве ўдзельнічалі наступныя паэты і музыканты: дуэт дзвюх знакамітых асоб – Уладзімір Захараў і Алена Якімава; прыхажанка царквы ў гонар Свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага горада Гродна Святлана Іванова; выпускаючы рэдактар часопісу “Пакаленне” Алена Бабіч; панамар Свята-Барыса-Глебскай царквы Гродна, аўтар шматлікіх аудыя-зборнікаў песен Анатолій Калкоўскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Брусевіч і вядомы беларускі бард – Андрэй Мельнікаў (горад Гомель). Вельмі складана вызначыць, вершы якога паэта спадабаліся больш, бо ўсе яны былі непадобныя адзін на другі. Вось, напрыклад: Святлана Іванова “Всевышнему” Ты - един, Радость каждого дня. Милосерден, всесилен, велик. Осознала я суть бытия: Твой во всем виден праведный лик. Ты - начало, Ты – Слово, Ты – Бог. Ты- реки нашей жизни исток (…) А гэта цудоўны верш Алены Бабіч “Плач Еўфрасінні”: Ты тады толькі можаш быць, Калі будзеш мацней мяне: Прывясці да Яго, скарыць перад ім Калі здолееш. Калі не- Прабачай, мне лягчэй адной скарацца. Ты тады толькі можаш стаць Усім сусьветам дзеля мяне, Калі схоча Ён, калі не- Прабач, няма розніцы, ці з табою, ці без цябе, Але ў ім ратавацца. Ты тады толькі мог быць. Каб Яго не было ў мяне. Калі ёсьць Ён – тады не, Прабачыш – не з табою, але з ім Хачу застацца. На вечары паэзii былі прадстаўлены вершы на розных мовах (беларускай, рускай, украінскай і польскай), па настрою – ад жыццярадаснага да разважальна-сумнага, па тэмах - вершы-малітвы, вершы пра ўнутраны, навакольны свет. Была прадстаўлена i аўтарская песня пад акампанiмент акустычнай гітары. Уладзімір Захараў парадаваў слухачоў таксама игрой на лютні. На мерапрыемстве час ляцеў незаўважна хутка, паэтаў змянялі музыканты. Толькі адно заставалася нязменным – наша радасць ад прыгажосці слова, прыгажосці гукаў, голасу і музычных інструмантаў. / sobor.by/ orthos.org Вольга Кароткая (просмотров 6849) |
Новости разделов: