| | 13 ФЕВРАЛЯ 2014 (Четверг) 17:39:12 “ Я жадаю вам больш глядзець адзін на аднаго, чым у тэлевізар, праяўляйце да блізкіх больш увагі і любові”, - раіць сербская спявачка Дзіўна Любоевіч.
Разам з ансамблем “Мелодзі” яна ўпершыню наведала Мінск, хаця з дня стварэння яны - неўтаймаваныя вандроўнікі па свеце, якія нясуць людзям існую прыгажосць праваслаўнага спеву. Гэта вельмі далекія па часе духоўныя гімны Візантыі, якая, загінуўшы як дзяржава, аддала жыватворчыя сілы сваей веры іншым народам: рускаму, балгарскаму, сербскаму, а тыя спарадзілі свой малітоўны спеў, злучаны плоццю царкоўнаславянскай мовы.
Іншым разам мы пытаем, як прывесці дзіцё ў храм? А Дзіўна з маленства спявала ў царкве і вучылася гэтай навуцы ў манашак. Яна нарадзілася у свята Дабравешчання і адчувае ў сваім жыцці дапамогу і ласку Божай Маці. Дзіўна спявае прыгожа і дзіўна, але галоўнае для яе - малітоўнае слова. Як ставяцца да спеву Дзіўны Любоевіч прадстаўнікі іншых канфесій і яшчэ на многія іншыя пытанні , Дзіўна Любоевіч адкажа ў праграме “Святло душы”.
У ёй прымае ўдзел манахіня Юліянія (Дзянісава ) - рэгент Святочнага хору мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, які выступаў на адной сцэне з Дзіўнай Любоевіч.
Слухайце праграму “Святло душы” 15 лютага ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Паўтор у той дзень у 21.30 на канале “Культура”/sobor.by/ (просмотров 4424) |